Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
«Біяразнастайны» бюлетэнь АПБ
Навіна арганізацыі ад 29 верасня 2015 года
Верасень – час міграцыі птушак і час новага бюлетэня АПБ. Пра што пішам восенню?Верасень – час міграцыі птушак і час новага бюлетэня АПБ. Пра што пішам восенню?
На старонках выдання мы расказваем пра самыя цікавыя праекты арганізацыі, а таксама запрашаем удзельнічаць у Восеньскіх днях назірання за птушкамі EuroBirdwatch2015 і ў Чэмпіянаце па фотабёрдынгу. Усё гэта адбудзецца ўжо ў гэтыя выходныя!
Разварот нашага бюлетэня – шпаргалка на тэму таго, як прыцягнуць дзікую прыроду на лецішча. Дайце дзікім жывёлам месца для жыцця – і яны будуць вашымі памочнікамі ў агародных справах! Крокі па прыцягненні дзікай прыроды шукайце на старонках 2-3.
Не забывайце дасылаць нам на info@ptushki.org фатаграфіі і дзяліцца сваімі поспехамі: што атрымалася і хто пасяліўся?
Усе, хто аплаціў сяброўскі ўзнос за 2015 год, атрымаюць бюлетэнь па пошце (звычайнай ці электроннай) на гэтым тыдні. Калі вы яшчэ не падцвердзілі сяброўства – спяшайцеся: хутка канец года! Як аплаціць
Ураджайнай і багатай на сустрэчы з птушкамі вам восені, сябры!
Выданне падрыхтавана ў рамках праекта "Прырода важная для ўсіх. Умацаванне аховы прыроды праз развіццё лідэрства і ўдзелу мясцовага насельніцтва ў працэсе прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні" пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. За змест выдання нясе адказнасць ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны"
Падзяліся артыкулам у сацсетках: