Сканчаецца прыём работ на конкурс «Птушка года»!

ад 5 кастрычніка 2015 года

Нагадваем: дасылайце работы на конкурс «Вушатая сава – птушка 2015 года»!

На дварэ — кастрычнік:  птушкі выпраўляюцца ў вырай, а мы хутка даведаемся пераможцаў конкурсаў кампаніі “Вушатая сава – птушка 2015 года”! А пакуль чакаем вашых работ і нагадваем, што іх трэба даслаць на адрас рэгіянальных каардынатараў да 1о кастрычніка. Спяшайцеся і не адкладайце на апошнія дні!

Брэсцкая вобласць: Мурыгіна Н.А., 224030 г. Брэст, вул. К. Маркса, 60, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, сектар прыроды і экалогіі.

Гродзенская вобласць: 230023 г. Гродна, а/с 197, тэл. 80292300736.

Гомельская вобласць: Паклонская А.І., 247980, г. Тураў, вул. Інтэрнацыянальная, 18, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

Віцебская вобласць: Сінкевіч І.У., 211260 г.п.Шуміліна, вул. Ленінская, 7А, Шумілінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі.

Мінская вобласць, Магілёўская вобласць: Каляда Т.А., 223610 г. Слуцк, вул. Багдановіча 134А Слуцкі эколага-біялагічны цэнтр навучэнцаў.

Мінск: Якубоўская С.А., 220073, г.Мінск, пр-т Пушкіна, 48, Экалагічная гімназія №19.

Работы вялікага фармату могуць быць дастаўлены рэгіянальным каардынатарам асабіста. 

На кожнай рабоце неабходна пазначыць:

  • Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара
  • Узрост
  • Адрас і тэлефон аўтара
  • Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка, тэлефон (у выпадку, калі работа выконваецца пад кіраўніцтвам) 

Увага: работы ў электронным выглядзе павінны быць дасланы не пазней за 10 кастрычніка 201года на электронны адрас ptushkahoda@ptushki.org. Акрамя файла з работай, неабходна далучыць рэгістрацыйную картку ў фармаце .doc з дадзенымі ўдзельніка, якія пералічаны вышэй.

Шчыра жадаем поспеху і чакаем вашых работ у час!

Спампаваць палажэнне аб конкурсах у межах кампаніі "Сава вушатая — птушка 2015 года



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: