Птушка года: хто намаляваў лепшых вушатых соў?

ад 24 лістапада 2015 года

Запрашаем у Музей прыроды і экалогіі на выставу фінальных работ мастацкіх конкурсаў кампаніі «Птушка года». Менавіта там 18 лістапада мы абвесцім Птушку 2016 года! А пакуль — знаёмцеся з пераможцамі «савіных» конкурсаў!

Запрашаем у Музей прыроды і экалогіі (Мінск, вул. К.Маркса, 12) на выставу фінальных работ мастацкіх конкурсаў кампаніі «Птушка года». Менавіта там 18 лістапада мы абвесцім Птушку 2016 года! А пакуль — знаёмцеся з пераможцамі "савіных" конкурсаў! 

З 18 лістапада да 21 снежня ў мінчан і гасцей горада будзе магчымасць атрымаць асалоду ад лепшых мастацкіх твораў пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсаў, прысвечаных вушатай саве. 

На працягу года ў межах кампаніі праходзілі мастацкія і літаратурны конкурсы, а таксама конкурс на найлепшую метадычную распрацоўку, прыродаахоўную ці асветніцкую акцыю. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў кампаніі адбудзецца ў залі Музея прыроды і экалогіі ў сераду, 18 лістапада а 14.00. Усе пераможцы атрымаюць прызы і памятныя сувеніры ад АПБ. Прыходзьце!

Год выдаўся сапраўды багатым на творчыя работы – мы атрымалі іх звыш за 500! Кожная выява вушатай савы – непаўторнае адлюстраванне багатай фантазіі маленькага творцы. Журы прыйшлося несалодка: як вызначыць пераможцу сярод такой прыгажосці?

Варта зазначыць, што журы ацэньвалі не толькі мастацкае выкананне і арыгінальнасць ідэі, а таксама адпаведнасць біялагічным фактам з жыцця вушатай савы. У выніку няпростага судзейства месцы размеркаваліся наступным чынам.

Найлепшы малюнак

Узроставая катэгорыя ад 1 да 10 год 

1 месца: Улляна Пералайка, 9 год, ДУА “Гімназія №10 г. Гродна”

Малюнак Улляны  

1 месца: Эліна Сацук, 8 год, ДУА “СШ №12 г.Барысава” 

Малюнак Эліны

2 месца: Вета Семашка, 8 год, ЦДАДіМ “Ветразь”, г. Мінск 

Малюнак Веты

3 месца:  Елізавета Дзякава, ДУА “ПДіМ “Золак” г. Мінска” 

Малюнак Елізаветы

Узроставая катэгорыя ад 11 да 18 год 

1 месца: Паліна Белая, 15 год, ДУА «Гімназія №1 г.Слуцка” 

Малюнак Паліны

2 месца: Анастасія Саўкова, 17 год, ДУА “Гімназія №3 г.Барысава”

Малюнак Анастасіі

2 месца: Аліса Гулеўская, 13 год, г.Гродна 

Малюнак Алісы

3  месца: Аліна Кавалеўская,  ДУА “Гімназія №19 г.Мінска”

Малюнак Аліны

3 месца: Аляксей Кандыбовіч, 12 год, ДУА “Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці”

Малюнак Аляксея

Спецпрыз “За глыбокі сэнс” – Кацярына Парфянюк, 16 год, ДУА “СШ №13 г.Слуцка” 

Малюнак Кацярыны
 

Конкурс вырабаў з прыродных матэрыялаў па фотаздымках “Вушатая сава – усім птушкам галава” 

1 месца: сябры клуба “Крылаты дазор” г.Слуцка пад кіраўніцтвам Жанны Валетка 

Твор-пераможца зроблены ў Слуцку

1 месца: Вікторыя Свецік, 15 год, г.Віцебск 

Твор Вікторыі

2 месца: Захарчанка Марыя, 8 год, ДУА “СШ №14 г.Мазыра” 

Марыя і яе твор

3 месца: Андрэй Гельман, ДУА «Бельская базавая школа Мазырскага раёна» 

Андрэй і яго твор


Літаратурны конкурс “ Найлепшы верш пра вушатую саву”
1 месца:
Алена Аўхімовіч, 14 год, ДУА “Гімназія №1 г. Барысава”
2 месца: 
Кірыл Квашэвіч, ДУА “СШ №33 г.Брэста” 
3 месца: Іван Апалонік, 8 год, г. Навагрудак 

  • Спецпрыз  "Не трымай саву ў няволі" — Аліса Палуйчык, Гродна 
  • Спецпрыз "Як сава стала вушатай”- Міхаіл Прус, Мазыр 
  • Спецпрыз "Хатка для савы" — Кліменкова Вольга 
  • Спецпрыз "За дакладныя словы" — Дзіяна Казлова 

— Тэматыка вершаў была "савіная", але нашы ўдзельнікі настолькі творча падышлі да вершаскладання, што закранулі самыя розныя тэмы: як адшукаць саву, як яна гадуе сваіх малых, як і чаму трэба будаваць штучныя гняздоўі. У адных вершах дзеці жартуюць: маўляў, "вушы" у птушкі з'явіліся таму, што да яе на дзень нараджэння прыйшлі мышы і занадта моцна цягалі за вушы (смяецца). У іншых вершах вучні школ па-сур'ёзнаму заклікаюць людзей быць уважлівымі і на дарозе, каб не збіць саву, з абурэннем пішуць пра тых, хто трымае соў дома, нібы яны лялькі… Таму і з'явілася шмат дадатковых намінацый, — адзначае прадстаўнік журы Вікторыя Церашонак. — Ужо ёсць задума выкарыстоўваць некаторыя часткі вершаў пры стварэнні паштовак, буклетаў і іншай друкаванай прадукцыі АПБ. Гэты конкурс падцвярджае: часцяком дзеці могуць сказаць куды больш гучна і глыбока, чым дарослыя. Нам варта прыслухацца. 

Абяцаем у хуткім часе падрыхтаваць на сайт АПБ асобны агляд "савіных" вершаў. 

Найлепшая метадычная распрацоўка


Дашкольная адукацыя: Мірэціна Л.Ю, ДУА “Яслі-сад №3 г.Мазыра”, “Экалагічны праект “Вушатая сава”.

Пачатковая школа: Вайценкова С.К., настаўніца пачатковых класаў ДУА “Раўковічскі яслі-сад-сярэдняя школа Чачэрскага раёна”, “Птушыны рынг” (пазнавальна-ралевая гульня), пазакласнае мерапрыемства сумесна з бацькамі “Зберажом для сябе, для людзей, для прыроды”. Спампаваць (45 Мб) 

Сярэдняя школа: Маслова Л.Н, настаўніца біялогіі ДУА “СШ №7 г.Віцебска”, занятак “Урокі цетушкі савы”, віктарына пра соў. Спампаваць (35 Мб) 

У складзе журы конкурса для розных намінацый выступілі:

  • Ганна Трафімчук, намеснік дырэктара па развіцці АПБ
  • Павел Пінчук, спецыяліст АПБ па захаванні відаў
  • Алесь Благій (KONTRA), стрыт-арт мастак, заснавальнік і мастак TAKTAK art studio
  • Руслан Шайкін, сябра Цэнтральнага Савета АПБ
  • Вікторыя Церашонак, прэс-служба АПБ
  • Алена Шандрак, інфармацыйны супрацоўнік АПБ
  • Андрэй Барадзін, філолаг-германіст

Вялікі дзякуй усім удзельнікам конкурсаў за фантазію і прыгожыя працы, за кранальныя вершы, якія цудоўна адлюстравалі вушатую саву, падкрэсліваючы яе характэрныя рысы і асаблівасці жыцця. Шчыра жадаем захаваць творчае натхненне і парадаваць сваімі працамі ў наступным годзе!

Зусім хутка мы абвесцім  птушку года-2016, а значыцца наперадзе чакаюць новыя конкурсы ды цікавосткі! Да сустрэчы, сябры! 

Карына Салавей, каардынатар кампаніі “Вушатая сава – птушка 2015 года” 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: