Сава або рэшка?

ад 24 лістапада 2015 года

Напрыканцы года вушатай савы мы атрымалі яшчэ адзін доўгачаканы падарунак – традыцыйную манету з птушкай года ад Нацбанка! Цяпер можна насіць саву ў кішэні і гуляць у «сава або рэшка»!

Напрыканцы года вушатай савы мы атрымалі яшчэ адзін доўгачаканы падарунак – традыцыйную манету з птушкай года ад Нацбанка! Цяпер можна насіць саву ў кішэні и гуляць у "сава або рэшка"! 

 аверс

З 2007 года кампанію «Птушка года» падтрымлівае Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, які штогод выпускае памятныя манеты наміналам 10 рублёў (срэбраныя, 925 пробы) і 1 рубель (медна-нікелевыя). Аверс усіх манет аднолькавы: на ім адлюстравана маленькая птушка на далонях і намінал. На рэверсе кожнай манеты – выява Птушкі года.

Дызайн першай і ўсіх наступных манет выканала Аксана Навасёлава.

рэверс аверс

Манета пакуль не паступіла ў продаж. Запытацца пра наяўнасць манет можна  будзе крыху пазней у Цэнтральным апараце Нацбанка – (8-017) 218 38 43, 218 39 29.

Кошт манеты таксама пакуль невядомы. У мінулым годзе манеты з птушкай года можна было набыць па цане 233 700 (срэбраная ў футляры), 50 000 (медна-нікелевая).

Вось як выглядала памятная манета, прысвечаная зязюлі – птушцы 2014 года. Пабачыць, як выглядалі птушыныя манеты АПБ у іншыя гады, можна  тут.

На мінулым тыдні АПБ ужо абвесціла, што вушатая сава перадае эстафету звычайнаму гогалю. Спадзяемся, што выява Птушкі года-2016 таксама патрапіць у гісторыю нумізматыкі! 

Гогаль чакае сваю манету праз год! Фота - Д.Якубовіч



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: