Алень, барсук і «бясконцыя» кабанчыкі

ад 31 снежня 2015 года

Як бадаецца алень і як барсукі шпацыруюць па Белавежскай пушчы ноччу? Чарговы агляд унікальных фотаздымкаў з запаведнага леса!
 

Як бадаецца алень і як барсукі шпацыруюць па Белавежскай пушчы ноччу? Чарговы агляд унікальных   фотаздымкаў з запаведнага леса! 

Куды бягуць кабанчыкі? 

Можна бясконца глядзець, як гарыць агонь, як цячэ вада, і як бягуць кабанчыкі! Сустракаем дзікоў-спрынтэраў на “Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы”! Куды ці ад чаго нясуцца? Мабыць, воўк, рысь ці яшчэ нейкі вораг перапудзіў кабанчыкаў. 

Працягласць жыцця дзіка – каля 20 гадоў, але да такога ўзросту дажываюць адзінкі. Доўгіх год нашым героям! 

“Ну што, фатаграфуеш?” “Ой, на відэа здымаю…” Звычайная чалавечая гісторыя на гэты раз здарылася з высакародным аленем. Рагаты спыніўся пазіраваць "фатографу", ды так і застыў, як у гульні “Мора хвалюецца”. 

Заўважылі , што рагаты перад камерай працягвае нешта есці? Алені звычайна пачынаюць пасвіцца пад вечар, і нярэдка “банкет” цягнецца і частку ночы. А нашая камера сваёй падсветкай так зацікавіла жывёлу, что яна нават забылася на ежу дзеля “Канала дзікай прыроды”! 
 
 
Святочная загадка! Чыё гэта вока заглядвае ў камеру нашага “Канала дзікай прыроды з Белавежскай пушчы”? Каго прывабіў неапазнаны вісячы аб'ект? Адказ — пад фотаздымкам! 
 

Гэта вока рысі! Пазналі? 🙂 

“Канал дзікай прыроды з Белавежскай пушчы” падглядае за ляснымі жыхарамі ў запаведнай зоне і днём, і ноччу! Зараз перад намі – не проста відэа, як лісічка прысела па “малой патрэбе”. Яна нешта памячае. Напэўна, рудая пачула пах ваўка і вырашыла “перабіць” сваім. Лісы, як і іншыя дробныя драпежнікі, якія памячаюць сваю тэрыторыю, часта выкарыстоўваюць тыя ж самыя прадметы для нанясення сваіх пахавых метак, што і ваўкі. Хутчэй за ўсе гэта ўзмацняе яе ўласны пах і робіць яго больш стойкім. Такім чынам гэтая асобіна можа здавацца больш моцнай, чым іншыя лісы. Цэлая навука! 

Воўк-плывец на "Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы"! На пярэднім плане відэа – мост, і звычайна воўк карыстаецца ім, каб перайсці на іншы бок. Хто ведае, што прымусіла драпежніка палезці ў ваду раніцай у сярэдзіне лістапада? Не прастудзіся, шэры! 

У адрозненне ад рысі, для ваўка вада не перашкода. Ён лёгка перасякае ручаі і рэкі, а ўзімку аддае перавагу замерзлым каналам і ўдала шпацыруе па іх. Будзем чакаць зімовых “канькабежных” трансляцыяў! 

З Новым годам, сябры! І да сустрэчы на "Канале дзікай прыроды-2016"! 

Завтавайцеся разам з намі! 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: