Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
У новы год — з АПБ!
Навіна арганізацыі ад 22 снежня 2015 года
Сябры, дзякуй за тое, што ў 2015 годзе былі разам з АПБ! Заставайцеся з намі ў 2016! Пра сяброўскія ўзносы на наступны год і формы аплаты — тут.Сябры, дзякуй за тое, што ў 2015 годзе былі разам з АПБ! Заставайцеся з намі ў 2016! Пра сяброўскія ўзносы на наступны год і формы аплаты — тут.
У новым годзе памеры сяброўскіх ўзносаў змяніліся. Для сябраў АПБ катэгорый «Рэдкая птушка» памер узноса з 1 студзеня складае 350 000. Сяброўства ў катэгорыях «Сямейная», «Асабістая» і «Ільготная» аднолькавага памеру – 180 000.
Сумы для «Крылатых дазораў» засталіся нязменнымі: для настаўнікаў, якія з’яўляюцца кіраўнікамі клуба, і для вучняў з «КД» узнос – 15 000 рублёў.
Невялікае павелічэнне звязана з сяброўскім камплектам, кошт якога павялічыўся.
Назва катэгорыі |
Хто можа далучыцца |
Што атрымлівае |
Памер узноса |
Рэдкая птушка |
Усе ахвочыя |
Камплект матэрыялаў*, значак з выявай птушкі і запрашэнні на 2 экскурсіі. Узнос не толькі цалкам кампенсуе кошт камплекту, але і часткова ідзе на прыродаахоўныя мэты. |
350000 бел.руб
|
Сямейная |
Сям’я |
Камплект матэрыялаў адзін на сям’ю, але кожны член сям’і атрымлівае картку сябра АПБ і налепку. |
180000 бел.руб |
Асабістая і Ільготная |
Усе, акрамя жыхароў іншых краін |
Сябра атрымлівае поўны камплект матэрыялаў. |
180000 бел.руб |
«Крылаты дазор» |
Настаўнікі |
Кіраўнік атрымлівае поўны камплект матэрыялаў, а таксама метадычныя распрацоўкі для настаўнікаў. |
15 000 бел.руб
|
«Крылаты дазор» |
Сябра клуба |
Кожны сябра клуба (да 15 гадоў) атрымлівае налепку з птушкай года і значак. |
15 000 бел.руб |
Сябры, просім вас не адкладаць аплату сяброўскіх узносаў, а зрабіць гэта ў пачатку года! Гэта дае вам магчымасць атрымліваць усе друкаваныя матэрыялы і рассылкі своечасова і без затрымак. А мы, дзякуючы вам, зможам рабіць больш добрых спраў на карысць дзікай прыроды Беларусі! Нагадваем: ва ўсіх сваіх дзеяннях і заявах АПБ выступае і ад вашага імя, а таксама ад імёнаў тысяч сваіх сябраў. Гэта робіць наш голас мацней, а нашы пазіцыі – больш важкімі.
Заставайцеся ў 2016 з АПБ! Нас чакае цікавы і насычаны на падзеі год!
Даведка: што атрымлівае сябра АПБ на працягу года:
Даведка: як аплаціць сяброўскі ўзнос у 2016 годзе
Па-першае, вам патрэбна ведаць нумар вашай сяброўскай карткі. Гэты нумар можна знайсці на вашай папярэдняй картцы ці даведацца па офісных тэлефонах ці e-mail info@ptushki.org. Калі вы толькі збіраецеся стаць сябрам АПБ, для атрымання нумара карткі пачніце запаўняць анкету.
Аплаціць можна праз адзіную сістэму ЕРИП.
Сістэма"Расчет"(ЕРИП)
ЕРИП – гэта аплата з выкарыстаннем плацёжна-даведачных тэрміналаў і банкаматаў. Што трэба рабіць? Выбірайце адзін з трох варыянтаў!
ЕРИП — у інфакіёску ці банкамаце!
А) Знайсці бліжэйшы плацёжна-даведачны тэрмінал (інфакіёск) або банкамат
Б) Выбраць у пераліку паслуг пункт «Система "Расчет" (ЕРИП)»
В) Выбраць пункт «Пожертвования, благотворительность», а затым «Ахова птушак Бацькаўшчыны ГА»
Г) Увесці ваш нумар сяброўскай карткі, прозвішча, імя і суму аплаты.
Д) Пацвердзіць аплату
ЕРИП – праз касы банкаў
Звяртаецеся ў касу любога банка (ўдзельніка сістэмы " Расчет " (ЕРИП)) і паведамляеце, што вам неабходна аплаціць паслугу «Ахова птушак Бацькаўшчыны ГА» праз сістэму «Расчет» (паслуга размешчана ў каталогу «Пожертвования, благотворительность»), паведаміце нумар сяброўскай карткі, прозвішча, імя і суму аплаты і аплачваеце наяўнымі грашыма або банкаўскай карткай.
ЕРИП— аплата з выкарыстаннем Інтэрнэт-банкінгу
А) Зайсці на сайт вашага Банка (паслуга Інтэрнэт-банкінг)
Б) Выбраць упераліку паслуг пункт «Система "Расчет" (ЕРИП)»
В) Выбраць пункт «Пожертвования, благотворительность», а затым «Ахова птушак Бацькаўшчыны ГА»
Г) Увесці ваш нумар сяброўскай карткі, прозвішча, імя і суму аплаты.
Д) Пацвердзіць аплату.
Выбірайце больш зручны для вас варыянт! Далучыцца да нашай дзейнасці даволі проста. Памятайце: ваша падтрымка вельмі шмат значыць для нас!
З павагай, ваша АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: