Навагодняя чаротаўка: новы часопіс «Птушкі і мы»!

ад 30 снежня 2015 года

Выйшаў новы часопіс АПБ “Птушкі і мы”! Нумар 27 – гэта спецыяльны выпуск, прысвечаны пераадкрыццю ў Беларусі вяртлявай чаротаўкі. Пампуйце ці чакайце па пошце!

Выйшаў новы часопіс АПБ “Птушкі і мы”! Нумар 27 – гэта спецыяльны выпуск, прысвечаны пераадкрыццю ў Беларусі вяртлявай чаротаўкі.

Менавіта гэтая маленькая птушка прыцягнула ўвагу арнітолагаў усяго свету да нашай краіны. Менавіта з яе пачаўся новы віток гісторыі АПБ. Першыя спецыяльныя пошукі вяртлявай чаротаўкі ў Беларусі: як гэта было – узгадваюць сведкі тых падзей! 

Таксама на старонках новага нумара вы знойдзеце інтэрв’ю з Наталляй Мінчанка. Торф, заканадаўства, паўторнае забалочванне, адносіны “Мінпріроды-НДА”, любімыя мясціны начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прырододных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя – шукайце ў “Птушкі і Мы”!

Прапануем пазнаёміцца з фотатворчасцю Мікалая Вераб’я на вокладках часопіса. “Сярэдзіна” хавае падарунак – плакат “Гогаль – птушка 2016 года” з календаром акцый і кампаній АПБ. 

Усе нашыя сябры, якія аплацілі ўзносы ў 2015 годзе, хутка атрымаюць часопісы па пошце. А пакуль PDF-версію спампаваць можна тут

Чытаць часопіс онлайн 

Чытайце, дасылайце нам свае ўражанні на info@ptushki.org ці па пошце 220114, Мінск, вул. Парніковая, д.11, пам.4. 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: