Запрашаем у Савет АПБ!

ад 12 студзеня 2016 года

Хочаце патрапіць у Савет АПБ? Запрашаем на тры вакантныя месцы! Падрабязнасці — тут.

Хочаце патрапіць у Савет АПБ? Запрашаем на тры вакантныя месцы! Выбары пройдуць на З'ездзе АПБ 23 студзеня. 

Што трэба зрабіць? Падаць заяву на імя Старшыні АПБ з 10 ці болей подпісамі сябраў АПБ (узрост – ад 16 гадоў і болей). Разам з подпісам  кожнага сябра пазначаецца яго прозвішча, імя і імя па бацьку. Для падрыхтоўкі бюлетэняў для галасавання чакаем заявы ў Сакратарыят АПБ да 21 студзеня 2016 года на электронны (info@ptushki.org) ці паштовы адрас (220114, г.Мінск, вул.Парніковая 11, пак.4). 

Выбары будуць праходзіць 23 студзеня на З’ездзе АПБПрымаць удзел у галасаванні маюць права ўсе сябры АПБ, якія дасягнулі ўзроста 16 гадоў і заплацілі сяброўскі ўзнос за 2015 ці 2016 год. Згодна са Статутам АПБ, кандыдаты на выбарныя пасады (ад 18 гадоў і болей) могуць вылучацца Цэнтральным Саветам і сябрамі АПБ. 

 

Вытрымкі са Статута АПБ:

4.8. Сябры ЦС абіраюцца З’ездам з ліку сяброў АПБ. У склад ЦС уваходзяць Старшыня і 8 сяброў ЦС. Знаходжанне на пасадах Старшыні больш двух тэрмінаў запар, а на пасадзе сябра ЦС больш трох тэрмінаў запар не дапускаецца. Кандыдатуры Старшыні, а таксама сяброў Савета для галасавання на З’ездзе могуць вылучацца ЦС, альбо не менш чым 10 сябрамі АПБ, якія маюць актыўнае выбарчае права. Новыя Старшыня і сябры ЦС выконваюць свае абавязкі ад закрыцця З’езда, на якім яны былі выбраныя, да закрыцця З’езда, на якім яны будуць пераабраны.

Азнаёміцца з правамі і абавязкамі сябраў ЦС можна ў Статуце АПБ

 

Калі вы хочаце ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў аб тым, якой будзе АПБ – запрашаем далучацца! Чакаем вашых заявак!

 

Даведка

Што робіць Савет, як часта збіраецца? Калі ў вас ёсць такія пытанні, за больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ў офіс АПБ: (+375 17) 263 06 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87.  



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: