«Птушкі ля кармушкі-2016»: налічылі амаль 10 000 птушак!

ад 19 студзеня 2016 года

Больш за 2700 удзельнікаў па ўсёй краіне падкармілі ў мінулыя выходныя звыш 9 500 птушак!

Больш за 2700 удзельнікаў па ўсёй краіне падкармілі ў мінулыя выходныя звыш 9 500 птушак! 

Вынікі “Птушак ля кармушкі-2016”: у птушыныя сталоўкі завіталі птушкі 38 відаў. Часцей за іншых бачылі вялікую сініцу (3215 асобін), на другім месцы –палявы верабей (2038 асобін), на трэцім – дамавы верабей (1738 асобін). Было шмат шызых галубоў і зелянушак, прыляталі частавацца гілі, сінія сініцы, амялушкі.

Поўны спіс птушак можна спампаваць тут.




 

— Дзіўна, але ў гэтым годзе мала рэгістрацый іншых сініц у параўнанні з вялікай сініцай, — адзначае спецыяліст АПБ па захаванні відаў Павел Пінчук. – Няма сярод відаў і звычайнага паўзунка. Гэта не зусім птушкі кармушак, але ў мінулыя гады завітвалі. Таксама ў параўнанні з мінулымі гадамі, значна меней драпежных птушак і зусім няма жаўрукоў.

З кожным годам птушыных сталовак у краіне становіцца ўсё болей. Аб гэтым сведчыць вялікая колькасць яскравых фотаздымкаў, цікавых гісторый і шчырых уражанняў ад птушыных сустрэч, што прыходзілі да нас на працягу ўсіх выходных. Есць у акцыі і свае прыхільнікі: тыя, хто прымае ўдзел ужо не першы год. Для гэтых сябраў АПБ трэція выходныя студзеня – сапраўды вялікі дзень.

“Для учащихся кружка «Юный орнитолог» ДДиМ «Золак» и клуба АПБ «Крылатый дозор» — эта наша традиция, так сказать профессиональная. К каждой зиме ребята делают разные кормушкидля синиц, воробьев, лазоревок. Корм традиционный: несоленые семена подсолнуха, кабачков и тыквы. Птицы его очень любят, — рассказывает руководитель кружка Ирина Бирина-Павлова. – Только развесили – птички тут как тут. Прилетали зеленушки и дубоносы. Зеленушки – большие забияки. Своих сородичей также гоняют, даже на лету. Дубонос очень яркий. И любопытный. В этом году видели поползня. Его сало привлекло. Повесьте кормушки и увидите удивительных и красивых птиц!

А Вось так праходзіла акцыя ў ДУА Яслі-сад №7 г.Мінска, дзеляцца ўражаннямі супрацоўнікі садку: 

— На территории яслей-сада и раньше висели кормушки, к которым постоянно прилетают птицы. Во время акции “Птушкі ля кармушкі” каждая группа (а их 14) вывесила у себя на участке ещё по одной кормушке. Нам не удалось сфотографировать птиц на кормушках, но зато нам удалось запечатлеть настоящее чудо. К нам прилетело очень большое количество лесных птиц, которые просто заполонили берёзы! Подсчитать их точно было невозможно, но на одной берёзе было в среднем около 80 птиц. Они полакомились ягодами рябины, которые растут рядом. Мы стали искать наших крылатых гостей в книге и поняли, что это свиристели. Наш ясли-сад – недалеко от МКАДа в Малиновке, и эти птицы наверное прилетели к нам из леса”

Дружная падкормка! Яслі-сад №7 Мінска

Столькі амялушак! Яслі-сад №7

Яслі-сад №80 Мінска: у каго больш кармушак?

Адмысловыя "кармушкі" сустракалі птушак у Барысаўскім цэнтры экалогіі і турызму. Шышка, маргарын и мука — лепшы "снікерс" для птушак! 

Вялікія сініцы прыляцелі на "снікерсы" :)

Радавалі сваёй актыўнасцю і карыстальнікі сацыяльных сетак. Удзельнікі дзяліліся сваімі фотаназіраннямі з птушыных сталовак. 

Бурагаловая сініца. Фота - Дз.Комлеў
 

Сівая сініца, вялікая сініца і сіняя сініца - такая біяразнастайнасць! Фота - А.Собалеў, г.п Ліёзна

Розыгрыш значыкаў! Як і абяцалі, з дапамогай сайту randomus.ru 10 значыкаў з выявамі птушак, якія прылятаюць на кармушкі, знайшлі сваіх пераможцаў! Па выніках латарэі наступныя ўдзельнікі атрымаюць на працягу тыдня па пошце значакі: Дзмітры Комлеў (Мінск), Наталля Цярэшчанка (а/г.Антонаўка, Чаускі раён), Інга Лапухіна (Бабруйск), Анастасія Гуліс (п.Юбілейны, Мінскі раён), Аляксандр Страчук (Кобрын), Алена Жук (в.Шчомысліца), Ілля Міркедонаў (Слуцк), Валянціна Азема (Мазыр), Ксенія Нікуленка (г.п Шуміліна), Анастасія Адамчанка (Быхаў). Віншуем! 

Птушкі ляцяць да пераможцаў!

Нагадваем, што зімой птушкам прыходзіцца не салодка, таму падкормка – рэальны шанец не толькі перажыць ноч, але і дацягнуць да вясны. Калі вы яшчэ не паспелі павесіць кармушку, трымайце падказкі, як гэта проста выправіць. Падкармліваць птушак можна пакуль не пацяплее і не сыдзе снег – у іншы год такое надвор’е трымаецца да красавіка.

Шчыра дзякуем удзельнікам акцыі за неабыякавасць і птушыную дапамогу, аператыўныя дадзеныя і прыгожыя фотаздымкі. Няхай птушкі ля кармушкі радуюць вас штодзённа: дапамога маленькім – вялікая справа!

Карына Салавей, каардынатар акцыі “Птушкі ля кармушкі” 

Даведка: убачыў сам — пакажы іншым! 

Сябры, зіма працягваецца! Калі ласка, падкормлівайце птушак, фатаграфуйце наведвальнікаў вашых кармушак і дзяліцеся сваімі назіраннямі на сайце "Біяразнастайнасуь Беларусі" www.florafauna.by.  Нам важна кожнае назіранне. Можа, каля вас лётае незвычайнае адкрыццё?  



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: