Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Новы бюлетэнь АПБ: усход, гогаль і сіваграк
Навіна арганізацыі ад 20 студзеня 2016 года
Выйшаў новы бюлетэнь АПБ! Гогаль, сіні сіваграк, “усходнія” праекты АПБ сабраліся разам у студзеньскім нумары!Сябры, выйшаў новы (пазачарговы) бюлетэнь АПБ!
Гогаль, сіні сіваграк, “усходнія” праекты АПБ сабраліся разам у студзеньскім нумары!
Асобная старонка раскажа пра нашы вялікія “усходнія” праекты і іх актывістаў. Як камбінаваць эколага-арніталагічна-краязнаўчыя мерапрыемствы, як зрабіць ініцыятыўную групу ў сваім рэгіёне і як і навошта аб’яднаць вакол сябе прыродалюбаў? Новыя фарматы працы нашых актывістаў для прыкладу і натхнення іншых!
Асаблівая ўвага нададзена і гогалю: дзе жыве птушка, як умее “танчыць” і “свістаць”? Як кожны можа падарыць гаспадару года“новабудоўлю” і што для гэтага трэба? Адказы на пытанні змешчаны на развароце бюлетэня. Павесьце яго ў школе, на працы ці ў ліфце – хай як мага больш людзей ведаюць пра птушку 2016!
Асобная старонка прысвечана сіняму сіваграку. Гэта ўнікальная птушка, на жаль, знікае ў нашай краіне. Што адбываецца? Чытайце на стар.4.
Усе сябры АПБ, якія аплацілі сяброўскі ўзнос у 2015 ці 2016 гадах, атрымаюць бюлетэнь разам з нашай студзеньскай рассылкай на гэтым тыдні! Тыя, хто падпісаўся на электронную версію бюлетэня, атрымаюць яго па электроннай пошце.
Бюлетэнь у фармаце PDF можна спампаваць тут.
Чытайце бюлетэнь, пішыце водгукі, пытанні і прапановы на info@ptushki.org. Нам важна ваша меркаванне!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: