Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
АПБ у «Лічбах і фактах» 2015
Навіна арганізацыі ад 22 студзеня 2016 года
Выйшла традыцыйная справаздача АПБ за 2015 год– “Лічбы і факты”. Яшчэ раз узгадаем год вушатай савы!Сябры, выйшла традыцыйная справаздача АПБ за 2015 год– “Лічбы і факты”.
У год вушатай савы мы разам з вамі ратавалі Тураўскі луг ад палону вярбы, лічылі жураўлёў на балоце Ельня, развешвалі скрыні для кажаноў, радаваліся “птушынай” сацыяльнай рэкламе, адкрывалі музей салаўя ў Слуцку, шукалі вушатых соў і дарылі новыя “кватэры” гаспадыні года…
Год быў сапраўды насычаным. “Лічбы і факты”– нагода яшчэ раз успомніць 2015-ы і сказаць дзякуй усім, хто не застаўся ў баку ад не заўсёды простай, але важнай справы захавання прыроды.
Спампаваць "Лічбы і факты-2015"
Усе сябры АПБ, якія аплацілі ўзнос у 2015 годзе, атрымаюць (ці ўжо атрымалі?) “Лічбы і факты” па пошце.
Наперадзе – новы 2016 год, новыя акцыі і новыя цікавыя сустрэчы з птушкамі.
Разам для птушак і людзей!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: