Валанцёрскі «тур» у Белавежскую пушчу: як жыве дзікая прырода?

ад 28 студзеня 2016 года

Даследаваць з спецыялістамі некранутую прыроду? Шанец тут! Запрашаем валанцёраў далучыцца да прыродаахоўнага праекта ў Белавежскай пушчы!

Вы спіце і марыце даведацца больш пра жыццё дзікай прыроды? Хочаце палічыць разам з навукоўцамі, колькі ваўкоў і рысяў бегаюць у запаведным лесе? Пафатаграфаваць самыя дзікія і некранутыя месцы Беларусі?

Калі вы прагнеце атрымаць унікальны вопыт жыцця ў дзікіх ўмовах і даследаваць з спецыялістамі некранутую прыроду – шанец тут! Запрашаем валанцёраў далучыцца да прыродаахоўнага праекта ў Белавежскай пушчы!

Алень чакае цябе ў пушчы!

Калі?

2016 год (тэрмін знаходжання – ад 2 дзён і болей)

Пушча чакае зімой! Фота - В.Пракапчук

Пушча чакае заўсёды! Фота - В.Пракапчук

Дзе?

У самым сэрцы Белавежскай пушчы

Што рабіць?

Ёсць некалькі відаў працы, дзе вы можаце дапамагчы:

  • Палявыя даследаванні (зімовыя ўлікі жывёл, маніторынг і вывучэнне рукакрылых, улікі птушак, дапамога ў зборах здымкаў з аўтаматычных фотакамер); 
  • Праца ў офісе (аналіз дадзеных з аўтаматычных фотакамер, напісанне тэкстаў з мерапрыемстваў у пушчы, сістэматызацыя папяровай працы і г.д.); 
  • Адукацыйная праца (наведванне школ Брэсцкай вобласці з лекцыямі і фотавыставай, прасоўванне праекта ў сац.сетках і на іншых мерапрыемствах); 
  • Фота- і відэадамапомога. 

Фотавыстава "Белавежская пушча: падгледжана"

Увага: таксама ёсць магчымасць падтрымкі ўласных даследаванняў для напісання навуковых і дыпломных прац.

Важна: жыццё ў "вясковых" умовах.

Валасяніца-белашыйка чакае ў пушчы!

 

Як стаць валанцёрам?

Запоўніце форму. Па любых пытаннях можна звярнуцца да каардынатара праекта Віктара Фенчука (fenchuk@ptushki.org). 

Да сустрэчы ў Белавежскай пушчы! 

І алянуха таксама чакае вас!



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: