У дзень ВБУ — плюс тры!

ад 3 лютага 2016 года

Яшчэ тры водна-балотныя ўгоддзі Беларусі атрымалі міжнародны статус аховы: «Палеская даліна ракі Буг», «Сэрвач» і «Вілейты»!

Яшчэ тры водна-балотныя ўгоддзі Беларусі атрымалі міжнародны статус аховы: "Палеская даліна ракі Буг", "Сэрвач" і "Вілейты"! 

Прыбярэжныя змешаныя лясы з дуба, вяза і ясеню ў Палескай даліне ракі Буг

У Беларусі былі вызначаны 17 рамсарскіх тэрыторый. Цяпер да іх дадаліся яшчэ тры: “Палеская даліна ракі Буг”, “Сэрвач” і “Вілейты”. Віншуем усіх, хто меў дачыненне да гэтых перамог!

Старыца ў пойме Буга

— Амаль усе цяперашнія рамсарскія ўгоддзі ў нашай краіне — гэта тэрыторыі, важныя для птушак. Калісьці канвенцыя адмыслова і стваралася, каб захаваць ланцужкі балот і азёр на шляху міграцыі качак і гусей, без якіх яны бы даўно зніклі. У нацыянальным спісе – больш за 50 ТВП, большасць якіх– ВБУ, дастойныя стаць рамсарскімі. Гэта прыцягне да іх не толькі ўвагу турыстаў-аматараў прыроды, але і таксама абнадзейвае, што іх не асушаць, — адзначае дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі.

АПБ пры падтрымцы Мінпрыроды і сакратарыята Рамсарскай канвенцыі даследавала памежную даліну ракі Буг каля Брэста і падрыхтавала заяўку на статус міжнароднага ВБУ. Сябры з Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ не толькі добра даследавалі гэту тэрыторыю і падрыхтавалі план кіравання, але і падрыхтавалі для яе аховы мясцовых жыхароў. 

Палеская даліна р.Буг

Дарэчы, Палеская даліна ракі Буг – патэнцыяльная ТВП. АПБ падрыхтавала ўсе неабходныя дакументы для прыдання тэрыторыі такого статуса. У гэтым кутку Беларусі адзначаны такія віды птушак, як чорны бусел, качка-неразня, нырок-сівак, малы пагоніч, чорная рыбачка, звычайны ляляк, сярэдні дзяцел, ластаўка-зямлянка.

Заказнік “Сэрвач” – значная ТВП міжнароднага значэння, самае паўночнае ў Беларусі месца гнездавання вяртлявай чаротаўкі.

“Вілейты” – памежная з Літвой тэрыторыя, асабліва важная для мігрыруючых птушак. Дадатковыя даследаванні пакажуць, ці можа яна прэтэндаваць на статус ТВП.

Спадзяемся, што міжнародны статус аховы дапаможа захаваць гэтыя ўнікальныя мясціны і штогод мы будзем адзначаць на іх усё больш птушак!

Дубова-грабавыя лясы ў Палескай даліне р.Буг

Даведка: Беларусь – удзельнік Рамсарскай канвенцыі (Канвенцыі аб водна-балотных угоддзях) з 1999 года, калі заказнік “Спораўскі” быў першым з беларускіх водна-балотных угоддзяў уключаны ў рамсарскі спіс. 

Фота — А. Абрамчук 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: