Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
Навіна арганізацыі ад 25 жніўня 2009 года
Працягваецца ўстаноўка інфармацыйных аншлагаў на тэррыторыях, важных для птушак (ТВП). Гэта робіцца, каб пазначыць межы ТВП і інфармаваць жыхароў і наведвальнікаў аб прыналежнасці пэўных месцаў да міжнароднай сеткі тэрыторый, якія маюць асаблівую вартасць для захавання птушак і месцаў іх пражывання. У рамках праекта АПБ “Стварэнне сеткі захавальнікаў ТВП у Беларусі” на чатырох тэрыторыях, для якіх АПБ шукае захавальнікаў, усталёўваюцца і першыя аншлагі ТВП у Беларусі. Ужо стаяць шыльды вакол ТВП “Балота Званец”, “Балота Ельня” і “Гарадзенская Свіслач”.Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
Працягваецца ўстаноўка інфармацыйных аншлагаў на тэррыторыях, важных для птушак (ТВП). Гэта робіцца, каб пазначыць межы ТВП і інфармаваць жыхароў і наведвальнікаў аб прыналежнасці пэўных месцаў да міжнароднай сеткі тэрыторый, якія маюць асаблівую вартасць для захавання птушак і месцаў іх пражывання.
У рамках праекта АПБ “Стварэнне сеткі захавальнікаў ТВП у Беларусі” на чатырох тэрыторыях, для якіх АПБ шукае захавальнікаў, усталёўваюцца і першыя аншлагі ТВП у Беларусі. Ужо стаяць шыльды вакол ТВП “Балота Званец”, “Балота Ельня” і “Гарадзенская Свіслач”.
Апошняя з чатырох ТВП, дзе ў мінулую пятніцу былі ўсталяваны першыя аншлагі, стала ТВП “Налібоцкая пушча”. Аншлагі былі ўсталяваны ў паўночнай часцы ляснога масіву – на шашы “Мінск-Гродна”, якая перасякая Налібоцкую пушчу на поўначы з усходу на захад, на ўездзе ў лясны масіў каля вёскі Рум, а таксама на самай паўночная мяжы ТВП. На працягу бліжэйшых тыдняў на ТВП “Налібоцкая пушча” будуць зроблены і ўладкаваны ўсе восем запланаваных аншлагаў.
Дзякуем Аляксандру Вінчэўскаму за дапамогу і падтрымку.
Вольга Лукшыц, каардынатар праекта.
Даведка з інтернэт сайта www.wikipedia.org:
Аншлаг – гэта інфармацыйная шыльда, якая абазначае межы тэрыторый ў лесе (запаведнікаў, паляўнічых гаспадарак, зон агульнага землекарыстання і г.д.)
Падзяліся артыкулам у сацсетках: