“Юны бёдуочар III”

ад 25 жніўня 2009 года

На мінулым тыдні, у ваколіцах вёскі Медна, адбыўся чарговы рэспубліканскі палявы летнік-семінар “Юны бёдуочар III”. На ўзбярэжжы маляўнічага возера Страдзечскае сабраліся студэнты і падлеткі з Брэсцкай, Гарадзенскай і Мінскай абласцей каб разам карысна бавіць час. Праграма летнку была насычынай і вельмі разнастайнай. Галоўная мэта летніку: навучыць падлеткаў вызначэнню птушак і паводзінам ў прыродзе. Акрамя таго знайшоўся час каб пабавіцца ў розныя карысныя інтэрактыўныя і спартыўныя гульні, папрацаваць над азнакаваннем турыстычнях маршрутаў, папрыбіраць смецце.

“Юны бёдуочар III”

На мінулым тыдні, у ваколіцах вёскі Медна, адбыўся чарговы рэспубліканскі палявы летнік-семінар “Юны бёдуочар III”. На ўзбярэжжы маляўнічага возера Страдзечскае сабраліся студэнты і падлеткі з Брэсцкай, Гарадзенскай і Мінскай абласцей каб разам карысна бавіць час. Праграма летнку была насычынай і вельмі разнастайнай. Галоўная мэта летніку: навучыць падлеткаў вызначэнню птушак і паводзінам ў прыродзе. Акрамя таго знайшоўся час каб пабавіцца ў розныя карысныя інтэрактыўныя і спартыўныя гульні, папрацаваць над азнакаваннем турыстычнях маршрутаў, папрыбіраць смецце.

Летнік адбыўся дзякуючы сумеснай працы Заходне-Палескага рэгіянальнага, Брэсцкага и Гарадзенскага областных аддзяленняў АПБ ў рамках проекту «Захаваем прыроду разам» пры фінансавай падтрымцы ПМГ ГЭФ, міні-гранта АПБ ды Шведскага орніталагічнага таварыства SOF.

Летнік пачаў сваю працу 20 жніўня, і ўжо апоўдні удзельнікі былі на месцы. Уладкаваўшы намёты, распакаваўшы рэчы і паабедаўшы, усе сабраліся ля вогнішча. Пасля знаёмства і прадстаўлення ўдзельнікаў, кіраўнікоў і каманды інструктароў, прэзентацыі і абмеркавання праграммы ўсе разам выпрацавалі правілы паводзін ў летніку, якіх дарэчы аказалася няшмат (фота 1). Наступным пунктам праграмы было знаёмства з біясферным рэзерватам Прыбужскае Палессе, на тэррыторыі якога адбываўся летнік. Пасля паўгадзіннай прэзентацыі рэзервату ўсе ўдзельнікі разам працавалі над азнакаваннем турыстычнага маршруту ў ваколіцах вёскі Медна (фота 2). Увечары доўга яшчэ кіпелі эмоцыі пад час гульняў ля вогнішча (фота 3).

Другі дзень пачаўся а 6 гадзіне раніцы. Паснедаўшы і падзяліўшыся на каманды, малодшыя ўдзельнікі накіраваліся на ставы рыбгасу “Страдзічы”, каб там пад кіраўніцтвам вопытных інструктараў (фота 4) вучыцца вызначаць птушак, вывучаць розныя методыкі палявых даследванняў (фота 5). Старэйшыя — займаліся даследваннем тэрыторыі і азнакаваннем турыстычных маршрутаў. Усе разам ізноў спаткаліся пад час абеда. Пасля якога ўсім давялося творча папрацаваць над сваімі намётамі! Потым зноў былі гульні: інтэрактыўныя і спартыўныя.

На наступны дзень, з раніцы было запланавана знаёмства з методыкай уліку дзённых драпежных птушак, таму пад’ём быў некалькі пазней, каля 8 30 раніцы. Падрыхтаваўшыся малодшыя ўдзельнікі накіраваліся на ўлікі, а старэйшыя — працавалі над азнакаваннем турыстычнага маршруту паміж вёскамі Медна і Рагозна, разам з тым знаёміліся з тэрыторыяй рэзервату. Пасля абеду ўсе разам працавалі над прыбіраннем узбярэжжа возера Страдзечскае (фота 6). Не ведаю, ці то адукацыя ў нашай краіне кепская, ці выхаванне, ці ўвогуле людзі, але штогод ваколіцы возера прыбіраюцца і штогод там зноў з’яўляюцца ГОРЫ смецця (фота 7). Няўжо людзям падабаецца ствараць вакол сябе сметнікі і адпачываць ў смецці (фота 8)?! За 3 гадзіны працы ўсе разам прыбралі амаль цалкам усё узбярэжжа возера і сабралі 2 трактарныя прычэпы смецця.

Чацьвёрты дзень быў самы адказны для малодшых удзельнікаў, бо з 7 да 11 гадзін раніцы былі запланаваны спаборніцтвы па вызначэнню птушак. Усе каманды пунктуальна, а 7 00 вырушылі, некаторыя ў свой першы, бёрдрэйс! У спаборніцтвах ўдзельнічалі 2 каманды падлеткаў і каманда інструктараў па-за конкурсам. На чатыры гадзіны летнік апусцеў! Яшчэ ў 1055 нікога не было відаць, а ў 1101 фінішыравалі адразу дзве каманды, у 1107 — трэцяя. Каманды вельмі сур’ёзна падышлі да спаборніцтваў, аб гэтым сведчыць хаця б тое, што да фінішу ўсе ўдзельнікі беглі, змагаючыся да апошняга, за кожную хвіліну.

Перамагла каманда “Юны даследчык птушак” (ЮПД) ў складзе Шыманчука Дзімы, Смыкоўскага Юры, Голенчука Сашы і Сымонік Алесі (фота 9). Каманда перамагла з вынікам 29 відаў. Гэтая каманда правільна вызначыла 30 відаў птушак, аднак за спазненне на 7 хвілін была наказана штрафам у 1 від. Другое месца заняла каманда “Магутнасць ракеты” у складзе: Вінчэўскага Мікалая, Лаўніковіча Сашы, Піпко Дзяніса, Прэпляска Іллі, якая 22 віды. Каманда інструктароў адзначыла 52 віды птушак. Пешшу і за 4 гадзіны – пагадзіцеся вынікі зусім нядрэнныя! Усе ўдзельнікі разам пад час летніку адзначылі 100 відаў птушак.

Да наступнай сустрэчы ў наступным годзе!
Разам для людзей і птушак!

Андрэй Абрамчук
Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне ГА АПБ.

Фота №1
Фота №2
Фота №3
Фота №4
Фота №5
Фота №6
Фота №7
Фота №8
Фота №9



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: