Сакавіцкі бюлетэнь АПБ

ад 23 сакавіка 2016 года

Што такое «народная навука» і чаму паляўнічыя адмаўляюцца страляць вясной у качак і гусей? Адказы — у новым бюлетэні АПБ!

Што такое "народная навука" і чаму паляўнічыя адмаўляюцца страляць вясной у качак і гусей? Адказы — у новым бюлетэні АПБ! 

Сябры, выйшаў сакавіцкі бюлетэнь АПБ!

На чатырох старонках мы сабралі для вас апошнія навіны і сезонныя прапановы. Як працуюць захавальнікі ТВП і як далучыцца да іх? Што такое “народная навука” і як кожны можа стаць адным з аўтараў “Атласа птушак Беларусі”? Шукайце адказы на старонках 1 і 4!

 

Разгорт бюлетэня прысвечаны няпростай тэме вясновага палявання. Мы сабралі стэрэатыпы і міфы пра “нязначнасць” праблемы і рэальныя пагрозы, да якіх вядуць стрэлы вясной. Калі ваш сваяк ці сусед – паляўнічы, калі ласка, дайце яму прачытаць!

Усе сябры АПБ, якія аплацілі сяброўскі ўзнос на 2016 год, атрымаюць бюлетэнь у паштовай ці электроннай рассылцы на гэтым тыдні. Калі вы забылі працягнуць сваё сяброўства ў АПБ – запрашаем зрабіць гэта зараз! Мы вышлем вам бюлетэнь і ўсю сакавіцкую рассылку адразу, як атрымаем узнос.

Падрабязней пра спосабы аплаты сяброўскага ўзносу 

Будзем рады зваротнай сувязі! Што вас спадабалася і пра што яшчэ вы хацелі б даведацца ў наступных бюлетэнях? Пішыце на info@ptushki.org! 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: