Белавежская вясна

ад 13 красавіка 2016 года

Рысь, кабанчыкі і Дзед Мароз. Чым жыве запаведны лес і як можна паехаць у Белавежскую пушчу валанцёрам?

Нарэшце вясновыя фотаздымкі на "Канале дзікай прыроды"!

Вясна — перыяд аднаўлення, таму і поўсць у кабанчыка хутка паліняе, пакіне тулава і шыю амаль голымі, з рэдкімі, кароткімі шчацінкамі. Як думаеце, ці пакажацца "лысы" кабанчык на нашым "Канале"? 

Чарговая праверка на ўважлівасць ад "Канала дзікай прыроды"! Увага, пытанне: колькі алянух на здымку? 

Яшчэ адзін цікавы факт на фота: жывёлы ідуць праз ваду. Чаму? "Таму што там плытка і ім гэта не цяжка", — тлумачыць каардынатар Прыродаахоўнага праекта ў Белавежскай пушчы Віктар Фянчук. — "У гэтым месцы заўсёды вада ёсць, а летам тут вадапой".

(Правільны адказ — пяць. Налічылі? :)) 

А гэтым відэа, нагадваем, мы віншавалі вас з 8 сакавіка. Паглядзіце яшчэ раз, як радуецца алянуха

Рысь ніколі не перастае радаваць гледачоў "Канала дзікай прыроды". Па фотаздымках здаецца, што рысь даволі буйная. Але на самой справе даўжыня цела гэтага драпежніка — ад 80 да 110 см, а вышыня ў карку — 52-61 см у самак і 61-68 см у самцоў. Вага жаночай асобіны каля 15-24 кг, затое асобныя самцы дасягаюць 26-30 кг. Але хай вас не падманваюць гэтыя лічбы: нягледзячы на памеры, рысь моцны дзікі звер. Не дражніце вялікую котку пры сустрэчы!

Хто прыляцеў на "Канал дзікай прыроды"? За сонечнай сцяной стаіць госць з Чырвонай кнігі — шэры журавель

Вясновы прылёт жураўлёў адбываецца ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, але такая цёплая вясна "паклікала" іх ужо ў сярэдзіне сакавіка. Адразу па прылёце асобныя пары займаюць гнездавыя ўчасткі, паведамляя пра гэта гучнымі крыкамі. Таму жураўлёў лягчэй пачуць, чым заўважыць: іх “курлыканне” разлятаецца на вялікую адлегласць. З вяртаннем! 

Скакаць на сонцы — такое шчасце! А што будзе летам! Нагадваем, што можна паехаць у Белавежскую пушчу валанцёрам і на свае вочы пабачыць жыццё ў запаведным лесе! 

Можа, вам пашчасціць і вы сустрэнеце Дзеда Мароза, які адпачывае пасля насычанай працоўнай зімы 🙂 

Часцей бывайце на прыродзе і не забывайцеся глядзець наш "Канал дзікай прыроды з Белавежскай пушчы"! 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: