Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Дзе птушкі — там вясна!
Навіна арганізацыі ад 22 красавіка 2016 года
Кожную вясну карыстальнікі сайту «Птушкі штодня» сочаць за прылётам птушак у Беларусь. Дапамажыце з табліцай прылётаў!Кожную вясну карыстальнікі сайту "Птушкі штодня" сочаць за прылётам птушак у Беларусь. Далучайцеся і вы! Чым больш дадзеных з'явіцца ў табліцы прылётаў — тым больш адэкватная карціна вяртання птушак атрымаецца. Заносяцца ў табліцу першыя тры назіранні для кожнай з абласцей.
Як пакінуць назіранне?
Для таго, каб вашае назіранне трапіла ў табліцу, пакіньце наступную інфармацыю ў каментарах: від, дзень, месца (бліжэйшы населены пункт) і раён-вобласць, аўтар(ы) назірання. Паглядзець табліцу
Увага: выкарыстанне дадзеных з табліцы для навуковых публікацый без пісьмовай згоды аўтара(ў) назіранняў і без спасылкі на табліцу забаронена. Выкарыстанне дадзеных для ненавуковых публікацый магчымае толькі са спасылкай на сайт і табліцу.
Сустракаем вясну і птушак разам!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: