Конкурсы «Жывой вясны» чакаюць!

ад 23 красавіка 2016 года

Засталося трошкі болей за месяц да заканчэння міжнароднай кампаніі «Жывая Вясна-2016», а гэта значыць, што зусім хутка мы падвядзем вынікі нашых веснавых конкурсаў. Калі вы яшчэ не даслалі свае работы, то варта паспяшацца і зрабіць гэта да 31 траўня!

Засталося трошкі болей за месяц да заканчэння міжнароднай кампаніі "Жывая Вясна-2016", а гэта значыць, што зусім хутка мы падвядзем вынікі нашых веснавых конкурсаў. Калі вы яшчэ не даслалі свае работы, то варта паспяшацца і зрабіць гэта да 31 траўня.

Чакаем вашыя творы на паштовую скрыню springalive@ptushki.org ці па адрасе 220114, г.Мінск, вул. Парніковая,11, пак.4. Ажыві “Жывую вясну” сваёй творчасцю!

Нагадаем, якія конкурсы “Жывой вясны” чакаюць сваіх удзельнікаў у гэтым годзе.

Эльга Папова - 1 месца фотаконкурса "Жывой вясны-2014"

1.      Конкурс "Найлепшае фота "Жывой вясны"

Тэрмін: 1 сакавіка – 31 траўня 2016 г.

Апісанне конкурса
Да конкурса прымаюцца ўласныя фота з выявамі птушкі (-ак)  “Жывой Вясны”  (белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль, шчурка-пчалаедка).

Хто можа ўдзельнічаць

Конкурс не мае ўзроставых абмежаванняў.

Як даслаць працу на конкурс
Дасылайце свае фота з птушкамі “Жывой вясны” на сайт праз форму "дадаць назіранне" ці адпраўляйце на паштовую скрыню springalive@ptushki.orgз пазнакай "конкурс"ці пакінуцьу адмысловых альбомах у сац.сетках Укантакцеі Фэйсбуку

Вынікі
Вынікі будуць падведзены 1 чэрвеня 2016 года.
Лепшыя працы з'явяцца на сайце "Аховы птушак Бацькаўшчыны", прымуць удзел у фотавыставе,
 3 пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы!

Аўтарскія правы:

Дасылаючы малюнкі на гэты конкурс, удзельнікі пагаджаюцца, што BirdLife International і яе нацыянальныя партнёры маюць права публікаваць у любым фармаце работы, прадстаўленыя на конкурс.

Альшэўская Святлана - 1-е месца фотаконкурса "Жывая вясна-2015"

2. Конкурс малюнкаў “Жывая вясна”: “Мая ластаўка”


Тэрмін: 1 сакавіка – 31 траўня 2016
 

Апісанне конкурса
Конкурс арганізоўвае BirdLife International. Удзельнік павінен прадставіць малюнак, які адлюстроўвае паводзіны вясковай ластаўкі –  напрыклад, у працэсе будоўлі гнязда, пры здабычы казурак для ежы, у палеце ці кармленні птушанят.

Кожны ўдзельнік конкурса можа прадставіць толькі АДЗІН малюнак.
Адпраўка малюнка азначае, што ўдзельнік пагаджаецца, што яго асабістыя дадзеныя могуць быць выкарыстаны BirdLife International.

У конкурсе не маюць права ўдзельнічаць: супрацоўнікі арганізацый, якія каардынуюць кампанію “Жывая вясна” і іх сем'і.

 Уладзіслаў Яраслаўцаў - пераможца конкурса малюнкаў "Жывая вясна-2014"

Хто можа ўдзельнічаць
Удзельнік конкурса павінен быць не старэйшы за 16 год на момант адпраўкі малюнка і павінен зарэгістраваць свае першае назіранне птушак “Жывой вясны” на сайце www.springalive.net (ці праз смс на кароткі нумар 0841 альбо напісаць у адмысловых суполках сац. сетак  vk.com/springalive і www.facebook.com/Springalive.Belarus .

Як даслаць працу на конкурс

Удзельнік павінен альбо

(1) зарэгістраваць свой малюнак праз сайт www.springalive.net ці

(2) перадаць (даслаць) свой малюнак Каардынатару “Жывой вясны” сваей краіны са словамі(запісам): “Я хацеў бы прыняць удзел у конкурсе “Мая ластаўка”. Я пацвярджаю, што гэта мая ўласная праца”. Калі ласка, абавязкова пазначайце свой узрост, а таксамапоўнае імя, адрас і тэлефон.

Журы

•          Caroline Pridham —  Senior Programme Development Manager of BirdLife International

•          Claire Thompson — Programme Officer of BirdLife International

•          Karolina Kalinowska – International Spring Alive Manager

•          Selected personnel of Mitsubishi Corporate Fund for Europe and Africa based at its London office.

Рашэнні журы з'яўляюцца канчатковымі і абмеркаванню не падлягаюць. Арганізатары пакідаюць за сабой права прызначаць замену і / або дадатковых удзельнікаў журы, калі яны, па іх ўласных меркаваннях, лічаць гэта неабходным.

Прызы:

1-е месца: бінокль Opticron;

2-е месца: фотакамера;

3-е месца: кніга “Птушкі і людзі” Марка Кокера з фота Дэвіда Ціплінга (“Birds and People” by Mark Cocker).

Лепшыя працы будуць адзначаны “Аховай птушак Бацькаўшчыны” асобна.

Арганізатары пакідаюць за сабой права замяніць прызы супастаўляльнай каштоўнасці і / ці  ўносіць змены ў прызы і / ці прызавых катэгорый, калі яны, па іх ўласных меркаваннях, лічаць гэта неабходным.

Вынікі

Вынікі будуць прадстаўлены на сайце www.springalive.net  31-га ліпеня 2015. Пераможцы конкурса будуць інфарміраваны праз e-mail прадстаўнікамі BirdLife International.

 Аўтарскія правы:

Дасылаючы малюнкі на гэты конкурс, удзельнікі пагаджаюцца, што BirdLife International і яе нацыянальныя партнёры маюць права публікаваць у любым фармаце работы, прадстаўленыя на конкурс.

Вясна пачынаецца не тады, калі цяплее, а тады, калі вяртаюцца птушкі! Калі вы хочаце наблізіць прыход сапраўднай вясны, дадавайце свае птушыныя назіранні.

Як дадаць назіранне?

Калі вы ўбачыце ці пачуеце птушак «Жывой вясны» зарэгіструйце назіранні адным з прапанаваных спосабаў:

·         на сайце «Жывой вясны» пры дапамозе формы "Дадаць назіранне"

·         СМС-паведамленне на кароткі нумар 0841 (Абавязкова напісаць імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і від птушак), у адказ вы атрымаеце падарунак – спасылку на голас адной з птушак "Жывой вясны"!

·         напісаць сваё назіранне ў суполках у сацыяльных сетках Facebook  і Вконтакте.

P.S Пытанні наконт удзелу ў конкурсах ці ўдзелу ў кампаніі “Жывая вясна” Вы заўседы можаце даслаць  каардынатару кампаніі “Жывая вясна” ў Беларусі – Карыне Салавей (salavei@ptushki.org , ці па тэл. +37529 2648766)



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: