Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Салаўіная вясна!
Навіна арганізацыі ад 7 мая 2016 года
Надышоў час слухаць салаўёў пад час нашай самай мілагучнай акцыі: 14 і 15 мая — «Салаўіныя вечары з АПБ»! Прыходзьце на экскурсіі, рыхтуйце біноклі і пытанні!Вясна крочыць па краіне, а разам з ёй надышоў час слухаць салаўёў пад час нашай самай мілагучнай акцыі. 14 і 15 мая запрашаем усіх на «Салаўіныя вечары з АПБ»!Падчас экскурсіі мы разам с гідам-арнітолагам паслухаем салаўя, а таксама іншых птушак, даведаемся шмат цікавых фактаў з птушынага жыцця. Рыхтуйце біноклі і пытанні!
У гэтым годзе месцамі экскурсій у Мінску абраныя Севастопальскі парк, парк Чалюскінцаў, парк Перамогі.
Пачатак — 19.30. На жаль, мы можам прыняць на кожную экскурсію не больш за 30 чалавек, таму неабходны папярэдні запіс.
Запіс пачнецца з 11 мая. Запісацца на экскурсіі магчыма па тэлефонах (+375 17) 369 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87 (тэлефанаваць с 9 да 17 гадзін). Па тэлефоне вам скажуць дакладнае месца сустрэчы.
Даведка: у якіх яшчэ гарадах пройдуць Салаўіныя экскурсіі?
Віцебск
14 мая 19.30
Месца сустрэчы: Абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (вул. Праўды,26А).
Экскурсія пройдзе па тэрыторыі Парка Фрунзе.
15 мая 18.00
Месца сустрэчы: каля ўвахода ў парк з боку аўтобуснага прыпынка.
Экскурсія пройдзе па тэрыторыі парка Савецкай Арміі (Мазурына),
Кантактная асоба: Галіна Анатольеўна, тэл.8033 324 22 14
Слуцк
14 мая 10.00
Месца сустрэчы: ДУА "Слуцкі эколага-біялагічны цэнтр", вул.М.Багдановіча, 134а
Кантактная асоба: Наталля Уладзіміраўна, тэл. 8029 269 72 33
Мядзел
14 мая 19.00
Месца сустрэчы: каля Мядзельскай СШ №1 ім. Ул. Дубоўкі
Кантактная асоба: Алена Вячаславаўна, тэл. 8029 559 11 01
У Гродна аматары птушак збіраюцца і выязджаюць на птушкаванне на машынах кожны тыдзень у нядзелю а 910 у даліну р. Свіслачы.
Месца сустрэчы: ад’езд са стаянкі на вул. Падольнай насупраць дома 8
Кантактная асоба: Зьміцер 8033 688 75 89
Каб не сумаваць у прадчуванні экскурсій – выпраўляйцеся на пошукі салаўя самастойна, ягоную меладычную песню проста пазнаць, а вызначэнне месцаў можа стаць цудоўнай нагодай для рамантычнага спаткання ці проста прыемнага шпацыру па родным горадзе.
Пачулі салаўя? Падзяліцеся кропкай з іншымі жыхарамі свайго горада на Салаўінай карце, каб яны таксама патрапілі на канцэрт!
Даведка:
Што такое салаўіная карта?
«Салаўіная карта» – унікальны праект, дзе кожны жыхар нашай краіны, які цікавіцца прыродай і любіць птушак, можа стаць адным са складальнікаў адмысловай карты.
Як гэта працуе?
Калі вы пачулі спевы салаўя – адзначце месца на карце. Такім чынам мы разам зможам падлічыць птушак! А яшчэ вашы назіранні – добрая падказка для іншых людзей і адказ на пытанне «куда пайсці паслухаць салаўя?»
Якія месцы можна адзначаць?
Не гледзячы на тое, што адразу на старонцы вы бачыце карту Мінска, варта разумець, штоадзначыць салаўя вы можаце ў любым куточку нашай краіны. Для гэтага трэба знайсці свой горад ці мястэчка і перанесці чырвоны маркер у кропку на мапе, дзе вы чулі салаўя. Такі фармат удзелу дае не толькі магчымасць самастойна ўносіць свае дадзеныя, але і бачыць на карце месца, дзе салаўі ўжо спяваюць.
Калі можна пачуць салаўя?
Гэтыя птушкі спяваюць на працягу мая і ў пачатку чэрвеня.Адзінкавых асобін можна пачуць да сярэдзіны чэрвеня. Таму спяшайцеся паслухаць гэтых гучных птушачак і адзначыць на карце горада "сваіх" салаўёў! Заходзьце на адмысловую старонку на нашым сайце і дадавайце свае назіранні.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: