Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
2 пустальгі і 5 яек
Навіна арганізацыі ад 12 мая 2016 года
На сайце «Птушкі штодня» працягваецца анлайн-трансляцыя з гнязда сокала-пустальгі. Пяць яек! Што будзе далей?Працягваецца анлайн-трансляцыя з гнязда сокала-пустальгі. Пяць яек! Што будзе далей?
Сёмы год запар можна і днём, і ноччу сачыць за жыццем сокала-пустальгі ў Брэсце! Для гэтага не трэба ехаць у горад над Бугам: дастаткова мець кампутар і інтэрнэт. З красавіка на сайце «Птушкі штодня» наладжана анлайн-трансляцыя з нішаў аднаго з шматпавярховікаў, дзе кожны год робіць гняздо сокал-пустальга, рэдкі для Беларусі від птушак.
Не стаў выключэннем і гэты год. З красавіка можна было сачыць за самцом і самкай.
Зараз пачаўся больш актыўны перыяд: з'явіліся яйкі! Пакуль іх пяць. "Пастаянныя гледачы" чакалі шостага, нават склалі адмысловы каляндар, які можна пабачыць збоку злева. Але, відаць, лічба пяць так і застанецца.
Калі вы нешта прапусцілі — цікавыя падзеі з жыцця птушак можна праглядаць у стужках на www.birdwatch.by па фотаздымках і каментарах каля іх. На жаль, у камеры няма гука. Але назіраць за птушкамі ў любым выпадку цікава.
З падзей апошніх дзён — самка пачала ліняць. На гэта нам паказвае пёрка каля яе. Зараз гэта птушка не лятае далёка з-за "гнездавых" клопатаў, таму зручны час "пераапрануцца".
Як хутка мы пабачым птушанят? Якія новыя клопаты будуць у бацькоў са з’яўленнем малых? Сочым за пустальгой разам!
Па матэрыялах www.birdwatch.by
Даведка: хто такі сокал-пустальга
Падзяліся артыкулам у сацсетках: