Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Гогаль на асфальце
Навіна арганізацыі ад 7 чэрвеня 2016 года
Вынікі конкурса малюнка на асфальце «Закаханы гогаль», які адбыўся па ўсёй краіне 5 чэрвеня5 чэрвеня, у Сусветны дзень навакольнага асяроддзя, дзеткі і дарослыя па ўсёй краіне малявалі закаханага гогаля! У гэтым годзе у штогадовым конкурсе малюнка на асфальце кампаніі "Птушка года" прынялі ўдзел больш за 300 чалавек.
Мэта конкурса – звярнуць увагу дзетак і дарослых на момант “закаханасці” птушкі 2016 года, працэс такавання. Заляцаецца да самкі, такуе птушка года вельмі адметна — самец выцягвае шыю наперад, затым рэзка закідвае галаву назад на спіну і задзірае дзюбу да неба, пры гэтым адштурхаецца лапамі і ўздымае фантан пырскаў!
Кожны ўдзельнік намагаўся адлюстраваць гэты няпросты працэс, а навучэнцы Крылатага дазора "Юны арнітолаг" ПДіМ «Золак» г. Минска пад кіраўніцтвам Ірыны Бірынай-Паўлавай намалявалі цэлую гісторыю!
"Задумка детей следующая. Самая главная героиня – это конечно наша избранница — гоголиха. Она в центре. Вокруг нее вьется много гоголей. Каждый галантен, добр и не скуп, чтобы добиться ее руки и завоевать сердце. Один ей предлагает путевку на теплое Средиземноморье, второй манит тяжелым кошельком, набитым «зелеными», третий забрасывает цветами и сердечными письмами, четвертый лакомит мороженным и всякими сладостями, пятый предлагает круиз на фрегате с алыми парусами, другие устраивают между собой дуэли, а следующий упрашивает остаться в родных местах, где уже обустроил уютное тихое местечко и гнездышко для будущей семьи, а очередной поет серенады и танцует все сутки напролет, чтобы понравиться. В любви ведь все средства хороши! Кого она предпочтет, кого полюбит? Выбирать только ей – главной героине — невесте!".
Мы атрымалі шмат цікавых работ, журы вызначыла наступных пераможцаў.
Па колькасці адначасовых удзельнікаў і маштабу малюнка перамаглі навучэнцы ДУА “СШ №2 г.п. Шаркаўшчына”, удзельнікі клуба КД пад кіраўніцтвам Аксаны Пачэпка. Адначасова малявалі гогаляў 38 чалавек.
Па арыгінальнасці задумы і якаснаму выкананню 1 месца займае Крылаты дазор ДУА “СШ №2 г.Чавусы” пад кіраўніцтвам Кацярыны Малолавай.
2 месца — навучэнцы Крылатага дазора ДУА “СШ № 11 г.Мазыра” — Крысціна Кудравец , Анастасія Шкурко пад кіраўніцтвам Валянціны Азёма.
3 месца — навучэнцы Крылатага дазора ДУА "Меркулавіцкая сярэдняя школа Чачэрскага раёна" пад кіраўніцтвам Марыі Харкуновай.
Вялікі дзякуй удзельнікам конкурса за прыгожыя творчыя працы! Усе пераможцы атрымаюць памятныя прызы ад АПБ.
А наперадзе чакаюць новыя конкурсы ў рамках акцый і кампаній АПБ – варта набірацца моцы і натхнення. І лета для гэтага самая спрыяльная пара! Жадаем вам паболей птушыных спеваў і адпачынку на прыродзе!
Карына Салавей, каардынатар кампаніі "Гогаль — птушка 2016 года"
Падзяліся артыкулам у сацсетках: