Чэрвеньскі «Птушкі і мы»

ад 20 чэрвеня 2016 года

Выйшаў новы нумар часопіса АПБ! Натхняйцеся светам птушак і ўсёй дзікай прыроды на 28 старонках!

Выйшаў новы часопіс АПБ “Птушкі і мы”! У чэрвені запрашаем пачытаць шмат цікавага і ў чарговы раз натхніцца светам птушак і ўсёй дзікай прыроды! 

На 28 старонках можна даведацца пра птушыныя прыгоды на далёкай выспе Шры-Ланка, пра небяспеку такіх прыгожых, але чужаземных відаў, як качка мандарынка і янотападобны сабака, і шмат іншага.

Асаблівую ўвагу надайце карыснаму плакату “Птушкі лугоў і палёў”: праверце, ці паспелі ўбачыць усіх птушак? Праверце сваякоў і сяброў! 

Усе нашыя сябры, якія аплацілі ўзносы ў 2016 годзе, хутка атрымаюць часопісы па пошце. У канверце вас чакае яшчэ адзін сюрпрыз — велімі сезонная "шпаргалка" пра птушак на лецішчы. Правярайце, хто ў вас жыве! 

Таксама хочаце чытаць "Птушкі і мы"? Далучайцеся да нас, станавіцеся сябрам АПБ ці проста падоўжыце сяброўства ў 2016 годзе — і хутка правярайце паштовую скрыню! 

Разам для птушак і людзей! 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: