Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Сканчаецца прыём работ на конкурс «Птушка года»!
Навіна арганізацыі ад 25 верасня 2016 года
Спяшайцеся даслаць свае работы на творчыя конкурсы кампаніі «Гогаль — птушка 2016 года!»Шаноўныя сябры, ужо хутка мы даведаемся пераможцаў конкурсаў кампаніі «Гогаль – птушка 2016 года»! А пакуль чакаем вашых работ і нагадваем, што іх трэба даслаць на адрас рэгіянальных каардынатараў да 1 кастрычніка. Спяшайцеся і не адкладайце на апошнія дні!
Работы дасылаць рэгіянальным каардынатарам кампаніі або на адрас АПБ (220114, г. Мінск, вул. Парнiковaя 11, пак. 4):
Брэсцкая вобласць: Мурыгіна Н.А., 224030 г. Брэст, вул. К. Маркса, 60, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, сектар прыроды і экалогіі
Гродзенская вобласць,Мінск: Якубоўская С.А., 220073, г.Мінск, пр-т Пушкіна, 48, Экалагічная гімназія №19.
Гомельская вобласць: Паклонская А.І., 247980, г. Тураў, вул. Інтэрнацыянальная, 18, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі
Віцебская вобласць: Сінкевіч І.У., 211260 г.п.Шуміліна, вул. Ленінская, 7А, Шумілінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі
Мінская вобласць, Магілёўская вобласць: Каляда Т.А., 223610 г. Слуцк, вул. Багдановіча 134А Слуцкі эколага-біялагічны цэнтр навучэнцаў.
На кожнай рабоце неабходна пазначыць:
Увага: работы ў электронным выглядзе павінны быць дасланы не пазней за 1 кастрычніка 2016 года на электронны адрас ptushkahoda@ptushki.org. Акрамя файла з работай, неабходна далучыць рэгістрацыйную картку ў фармаце .doc з дадзенымі ўдзельніка, якія пералічаны вышэй.
Спампаваць палажэнне конкурсаў у рамках кампаніі "Гогаль — птушка 2016 года."
Шчыра жадаем поспехаў і чакаем вашых работ у час!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: