Белавежскі бюлетэнь

ад 27 верасня 2016 года

Сябры, выйшаў восеньскі бюлетэнь ад АПБ. Вынікі лета, планы на восень і запаведнасць у Белавежскай пушчы — тут!

Сябры, выйшаў восеньскі бюлетэнь ад АПБ. 

Першая старонка бюлетэня знаёміць з вынікамі нашай летняй працы. Дзякуем усім, хто браў удзел у летніках і іншых мерапрыемствах! Астатніх запрашаем дапамагаць на працягу года. Таксама на першай старонцы – важныя запрашэнні: паўдзельнічай у восеньскіх днях назіранняў за птушкамі EuroBirdwatch2016  і не абміні хобі будучага – Чэмпіянат па фотабёрдынгу! Браць удзел можа кожны, хто жадае! 

На астатніх старонках бюлетэня мы з радасцю хочам пазнаёміць са значным прыродаахоўным праектам, які АПБ праводзіць у Белавежскай пушчы. Як хадзіць па воўчых сцежках, чаму мёртвая драўніна – месца для жыцця, чым небяспечны дуб чырвоны і як кожны можа дапамагчы прасоўваць запаведнасць і неўмяшанне ў жыццё дзікай прыроды? Шукай адказы ў бюлетэні!

Усе сябры АПБ атрымаюць інфармацыйны бюлетэнь на гэтым тыдні па пошце ці па e-mail, у залежнасці ад падпіскі. Калі вы хочаце змяніць падпіску з папяровай на электронную ці наадварот — звяртайцеся на info@ptushki.org. 

Даведка: таксама хочаце бюлетэнь? Станавіцеся сябрам АПБ, аплачвайце сяброўскі ўзнос за 2016 год — і мы адразу дашлем вам увесь інфармацыйны камплект.

Разам для птушак і людзей!  



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: