Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Краявід: Белавежская пушча
Навіна арганізацыі ад 13 кастрычніка 2016 года
Мультымедыйны часопіс 34Mag зноў выправіўся ў Белавежскую пушчу. Чароўная восень з рыканнем аленя і цікавымі лічбамі — тут!Мультымедыйны часопіс 34Mag зноў выправіўся ў Белавежскую пушчу, каб расказаць пра буйны прыродаахоўны праект, які рэалізоўваюць у беларускай частцы Белавежскай пушчы АПБ, Франкфурцкае заалагічнае таварыства і, уласна, Нацыянальны парк. Аўтарка 34mag Аляксандра Губская наведалася ў лес у якасці валанцёркі, каб дапамагчы ў праекце, ходзячы за ваўкамі, а таксама паглядзець, як гэтыя дзікія драпежнікі становяцца ўладальнікамі нашыйнікаў з GPS. На жаль, ніводны воўк не трапіў ані ў адмысловую пастку, ані ў аб’ектыў камеры за час знаходжання ў лесе. Затое на запіс трапіў высакародны алень – ягоны каларытны барытон напэўна вас уразіць. Натхняйцеся і таксама выпраўляйцеся ў Белавежскую пушчу! А яшчэ слухайце сапраўднае рыканне аленя!
Па матэрыялах 34mag.net
Падзяліся артыкулам у сацсетках: