Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Збіраем сяброў: 28 студзеня — З’езд АПБ!
Навіна арганізацыі ад 21 студзеня 2017 года
Што вы будзеце рабіць у суботу 28 студзеня? Правільна: прыедзеце на XX З’езд АПБ! Чакаем даўніх і новых сяброў арганізацыі!Што вы будзеце рабіць у суботу 28 студзеня? Правільна: прыедзеце на XX З’езд АПБ! Як і ў мінулым годзе, сябры арганізацыі збяруцца ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Рау (IBB) па адрасе: Мінск, пр-кт "Газеты "Праўда", д.11 (станцыя метро "Пятроўшчына"). Уваход – вольны. Чакаем даўніх і новых сяброў арганізацыі!
Пачатак З’езда прызначаны на 11 гадзін, але запрашаем вас прыйсці крыху раней. Можна скарыстаць гэты час, каб пазнаёміцца са стэндамі АПБ, а таксама аплаціць сяброўскі ўзнос на 2017 год: зрабіць гэта на З'ездзе даволі зручна! Важна: трэба мець з сабой пашпарт. Нагадваем, што памеры ўзносаў у параўнанні з 2016 годам не змяніліся.
У канферэнц-залі напярэдадні адкрыцця З’езду запрашаем пазнаёміцца з фотавыставамі з Белавежскай пушчы і лепшымі працамі ўдзельнікаў конкурсу «Гогаль – птушка 2016 года». Тут жа адбудзецца выстава-прэзентацыя выданняў АПБ і нашых партнёраў і адмысловы столік прыродаахоўнага праекта для Белавежскай пушчы. Завітайце на стэнды: без друкаванай прадукцыі ніхто не застанецца! таксама рыхтуецаа невялікі "белавежскі" квэст: паглядзіце апошнія навіны з пушчы на нашым сайце!
Па праграме: пасля ўрачыстага адкрыцця З’езда дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі выступіць са справаздачай за 2016 год і раскажа пра планы найбуйнейшай прыродаахоўнай арганізацыі на 2017 год. Далей пройдуць выбары Птушкі года 2018.
Пакуль прагаласаваць можна тут, абіраем трэцяга кандыдата!
У гэтым жа ранішнім блоку можна будзе паслухаць цікавыя даклады супрацоўнікаў і ганаровых гасцей З'езда.
У перапынку разам паглядзім фільм Animal Planet пра Белавежскую пушчу. У другой палове дня у планах — выбары ў Цэнтральны савет АПБ і "вольны мікрафон". Таксама на З’ездзе свае ўзнагароды атрымаюць пераможцы конкурсаў АПБ «Найлепшае аддзяленне», Чэмпіяната па фотабёрдынгу і Чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі.
Запрашаем!
Я — валанцёр!
Кожны год на З’езде працуюць валанцёры, якія вельмі дапамагаюць правесці яго добра. Мы шукаем памочнікаў! Калі вы гатовыя дапамагчы – то:
1. Шчыры дзякуй!
2. Звяжыцеся з намі (+375 17) 369 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87 (кантактная асоба – Карына Салавей)
Да сустрэчы 28 студзеня!
З найлепшымі пажаданнямі, ваша АПБ
Программа XX Съезда, 28 января 2017 года
Международный образовательный центр (IBB), пр. Газеты “Правда”, 11, г. Минск.
10.00 — 14.00 — Холл:
Для детей:
Конференц-зал:
12.10 – 13.10 Доклады (15 мин):
13.30 – 14.30 Перерыв 60 минут:
15.10 – 15.40 Доклады (10 мин):
15.40 – 16.00 Процедурная часть:
Справка: маршрут от ст. м. "Петровщина" к месту проведения Съезда.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: