Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
«Ахова птушак» — гэта не толькі птушкі, і не толькі ахова»
Навіна арганізацыі ад 30 студзеня 2017 года
Як прайшоў ХХ З’езд АПБ 28 студзеня ў Мінску?Як прайшоў ХХ З’езд АПБ 28 студзеня ў Мінску?
ХХ юбiлейны З'езд АПБ сабраў даўнiх i новых сябраў арганiзацыi. У гэтым годзе ўпершыню вялася анлайн-трансляцыя з мерапрыемства.
У холе гасцей сустракалi майстар-класы i рэгiстрацыйныя матэрыялы, у тым лiку справаздача АПБ "Лiчбы i факты".
— Природа много значит для каждого человека. И особо важны люди, которые готовы продвигать ее изучение и сохранение. Когда смотришь на людей из АПБ, хочется делать это еще больше. Как хорошо, что существует такая платформа, как АПБ, которая далеко вышла и за понятие "птушки", и за понятие "ахова". Ядро организации — это не просто любители. Это профессионалы. С которыми нашим сотрудникам приятно вести общие проекты. Благодаря вашей работе о природе Беларуси знают далеко за пределами страны. Спасибо за это, и будем продолжать вместе работать на благо природы и людей! — прывітаў удзельнікаў З'езда дырэктар НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі Алег Барадзін.
З таго, як АПБ працавала, i пачаўся Зезд. У сваёй справаздачы дырэктар АПБ закрануў самыя яскравыя моманты з жыцця арганізацыі ў 2016 годзе.
У напрамку "Віды" варта вылучыць вяртлявую чаротаўку. Улікі птушкi прайшлi на балоце Дзікое ў Пружанскім раене і на балоце Сэрвач на Глыбоччыне. На гэтых нізінных балотах колькасць рэдкай птушкi, на шчасце, стабільная.
Вялікі арлец — яшчэ адзiн вiд, якому надалi ўвагу. Пры дапамозе ахвяраванняў сябраў АПБ зладзiлi акцыю "Выратуй арляня", працавалі над праблемай у межах свайго праекта i Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ. Падрыхтавана 11 пашпартоў і ахоўных абавязкаў, прымаюцца захады, каб захаваць птушак i месцы ix абiтання, каб гэты від сябе адчуваў сябе ўтульна.
У палявы сезон актуальнай была тэма працы над Атласам гняздуючых птушак. Праца ёсць і ў наступным годзе. Як дапамагчы – можна даведацца ў АПБ.
Працягваюцца даследаваннi ў Белавежскай пушчы, якiя сталi магчымымi дзякуючы Франкфурцкаму заалагiчнаму таварыству. У 2016 годзе з'явiуся адмысловы сайт пра ваўкоў. На www.vouk.by сабрана не толькі цікавая інфармацыя, але і пазначаны маршруты ваўкоў-удзельнікаў эксперыменту. Пазітыўная праца збалансуе той негатыў, які мы бачым апошнім часам у СМІ, ураўнаважыць адносіны да гэтага важнага драпежніка нашых лясоў.
Працягваецца і праграма "Тэрыторыі, важныя для птушак". Сертыфікаты ТВП у 2016 годзе атрымалі "Палеская даліна ракі Буг" і "Пойма Іпуці". Яшчэ тры тэрыторыя атрымалі статус Рамсара, што забяспечвае ахову на міжнародным узроўні: "Пойма Іпуці", "Дражбітка-Свіна", балота "Дзікое". Яшчэ 8 прапаноў па патэнцыйных ТВП Беларусі рыхтуюцца. АПБ будзе падаваць дакументы ў Сaкратарыят BirdLife International.
Працягваецца і праграма "Захавальнікі ТВП". У 2016 годзе з намі працавала крыху больш за 300 чалавек. Але варта, каб сетка расла і далей.
У новы 2017 год мы ўвайшлі з праектам ПРААН-ГЭФ "Распрацоўка інтэграваных падыходаў да кіравання водна-балотнымі ўгоддзямі з улікам прынцыпу шматмэтавага ландшафтнага планавання з мэтай атрымання шматбаковых экалагічных выгод". Гэта яшчэ адзін цікавы накірунак, які варта развіваць у наш час.
Шмат гаварылі і пра водныя праекты. У 2016 годзе скончыўся праект "Малыя ручаі — вялікі ўплыў" у Белавежскай пушчы. Што адбываецца? Самы вялікі лес Еўропы сохне. Сохне з-за таго, што па каналах сыходзіць вада. Дзякуючы праекту на каналах пабудавана 17 плацін, якія не дадуць вадзе сыходзіць. Напрыканцы 2016 пачаліся маштабныя працы па аднаўленні воднага рэжыму асушанага тарфяніка Дзікі Нікар у Белавежскай пушчы. Іншыя праекты па аднаўленні воднага рэжыму таксама будуць вельмі запатрабаваныя.
Самай папулярнай кампаніяй года стала “Птушка года”. Таксама шмат казалі пра новую паспяховую кампанію з птушкай-сімвалам раёна, якую адпрацавалі на прыкладзе Валожына. Зараз пачаўся выбар птушак раёна ў іншых мясцінах.
Былі пералічаны і асноўныя напрамкі развіцця АПБ на 2017 год: глабальна знікаючыя віды, перадача пад ахову рэдкіх відаў, праца з ТВП, лясная сертыфікацыя, праграма Захавальнікаў, павелічэнне колькасці сябраў АПБ, развіцце аддзяленняў, больш актыўнае супрацоўніцтва з бізнэс-структурамі. Таксама варта працаваць над тым, каб рабіць назіранне за птушкамі ўсё больш папулярным сярод самых розных людзей.
На З'ездзе адбыліся і выбары птушкі 2018 года. Традыцыйна было тры кандыдаты: на наступны год выбіралі з такіх відаў, як грак, чорнагаловы шчыгел, звычайная рудахвостка. Арнітолаг Сямен Левы расказаў пра асаблівасці відаў і праблемы, на якія можна будзе звярнуць больш увагі пад час года адной з гэтых птушак: грак – праблемы з калоніямі, праблемы ў вызначэнні сярод астатніх воранавых; шчыгел – скарачэнне зялёных зон і лесапалос у гарадах; звычайная рудахвостка – дэфіцыт дуплістых дрэваў у населеных пунктах.
Што ж, выбар зроблены! Але даведаемся пра птушку-2018 толькі напрыканцы гэтага года.
Карыстаўся папулярнасцю і так званы “Вольны мікрафон”. Магчымасцю выступіць на З’ездзе скарысталася шмат чалавек.
Адбыліся яшчэ адны важныя выбары, у кіруючы орган арганізацыі — Цэнтральны савет. Вынікі падводзяцца адразу на З'ездзе, таму абноўлены састаў ужо вядомы. На 4 вакансіі абраны Павел Пінчук, Яўген Лабанаў, Вадзім Пракапчук, Андрэй Абрамчук. У рэвізійную камісію абраны Віктар Кулік.
З'езд — магчымасць убачыцца з захавальнікамі прыроды з розных куткоў Беларусі, абмеркаваць навіны і нахніцца працаваць разам. Наперад у год жаўрука-смецюха!
Сюжэт тэлеканала "Мінск-ТВ" — глядзець з 6.20
Фота — К.Міхалевіч, С.Зуёнак
Падзяліся артыкулам у сацсетках: