Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Што рабіць у год жаўрука-смецюха?
Навіна арганізацыі ад 21 лютага 2017 года
Падрабязней пра конкурсы кампаніі «Жаўрук-смяцюх» — птушка 2017 года — тут! Увага: тэрміны прыёма прац змяніліся!Падрабязней пра конкурсы кампаніі "Жаўрук-смяцюх" — птушка 2017 года — тут! Увага: тэрміны прыёма прац змяніліся!
Сябры, амаль два месяцы мы жывем з новай птушкай года. Вы зжо паспелі ўбачыць жазрука-смецюха? Паспейце і паўдзельнічаць у конкурсах кампаніі!
У рамках кампаніі "Жаўрук-смяцюх – птушка 2017 года" арганізаваны шэраг конкурсаў і мерапрыемстваў, мэта якіх паказаць прыгажосць і прыцягнуць увагу да праблем гэтага віду. Спампаваць палажэнне конкурсаў у рамках кампаніі "Жаўрук-смяцюх — птушка 2017 года."
Каб пазнаёміць вас з птушкай года, асаблівасцямі яе жыцця і цікавосткамі, характэрнымі для гэтага віду, мы падрыхтавалі прэзентацыю "Жаўрук-смяцюх — птушка 2017 года". Спампуйце яе з нашага сайта!
Жаўрук-смяцюх умее здзіўляць. Не верыце? Прапануем вашай увазе
10 цікавых фактаў пра жаўрука-смяцюха
Асабліва чакаем удзелу нашых новых "Крылатых дазораў", якія з'явіліся ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях дзякуючы праекту ЕС "Аб'ядноўваючыся вакол прыроды".
Калі ў вас ёсць карысныя ідэі і прапановы, якія можна ажыццявіць у рамках кампаніі, дасылайце іх, калі ласка, на паштовую скрыню каардынатара salavei@ptushki.org.
Будзем вельмі ўдзячныя!
Нацыянальная кампанія "Птушка года"
Нацыянальную кампанію "Птушка года" АПБ праводзіць з 2000 г. Галоўная мэта кампаніі – прыцягнуць увагу насельнiцтва да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас. У мінулыя гады сімваламі Беларусі былі: белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод, звычайная зязюля, вушатая сава.
Прыродаахоўныя мерапрыемствы ў межах кампаніі
Адной з пагрозаў для жаўрукоў-смецюхоў і іншых птушак з'яўляюцца хатнія жывёлы, якія жывуць у двары ці выходзяць туды гуляць. Калі ў вас ёсць кот, паклапаціся пра тое, каб надзець яму адмысловы ашыйнік са званочкам-бубенчыкам — кот не зможа упаляваць птушку года.
Сустрэлі птушку года — занясіце інфармацыю пра сустрэчу ў базу дадзеных florafauna.by. Кожная сустрэча гэтай птушкі — і зімой і летам — вельмі важная. Дапамажыце навукоўцам скласці мапу!
Паслухаць голас птушкі 2017 года і паназіраць за яе паводзінамі можна ніжэй на відэа фільм-студыі Ігара Іванавіча Бышнёва “AVES”. Іншыя фільмы гэтай студыі тут.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: