Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Птушкі, «aDNaK!»
Навіна арганізацыі ад 5 ліпеня 2016 года
У Беларусі абралі найлепшую рэкламную прадукцыю ў межах Сёмага фэстывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “aDNaK!”. Традыцыйна“птушкі”апынулася сярод пераможцаў. Сёлета — 5 узнагарод!У Беларусі абралі найлепшую рэкламную прадукцыю ў межах Сёмага фэстывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “aDNaK!”. Традыцыйна “птушкі” апынуліся сярод пераможцаў. Сёлета – 5 узнагарод!
Самым гучным праектам АПБ сталі адмыcловыя закладкі “Птушачкі на палях”, якія распрацавала рэкламнае агенцтва Vondel/Hepta. Такім чынам звярнулі ўвагу на праблемы птушак з Чырвонай кнігі (зараз там значыцца 70 відаў птушак). У краіне засталося ўсяго 5 параў сівагракаў, 4 пары беркутаў… Калі нічога не рабіць, зусім хутка нам давядзецца выкрэсліваць гэтых птушак са спісаў тых, хто лётае і спявае ўнашых лясах і палях. Варта задумацца!
— Людзям, якія чытаюць кнігі, часта хочацца адзначаць асабліва важныя для іх месцы – і яны малююць алоўкам птушачкі-галачкі на палях старонак. Мы падумалі, што было б выдатна прыдумаць і намаляваць сапраўдных птушачак, якіх можна літаральна пакідаць у кнігах, стварыўшы наборы закладак са стыкерамі,— расказваюць пра ідэю і пра асацыяцыі з птушкамі сапраўднымі і птушкамі ў кніжках у рэкламным агенцтве Vondel/Hepta. – Пасыл акцыі просты: “Птушачкі павінны застацца не толькі ў кнігах!”
Для закладак былі абраны 4 групы птушак, па тры віды птушак у кожнай. Так, у наборахз’явіліся 4 арыгінальныя закладкі з 15 стыкерамі на кожнай.
— З аднаго боку закладак – налепкі, а з другога змешчаны больш буйныя малюнкі рэдкіх відаў птушак, пазначана іх колькасць у краіне і пагрозы знікнення. Кожная закладка – кропка знаёмства з птушакамі і іх праблемамі. А падрабязней можна даведацца на сайце АПБ www.ptushki.org: прачытаць, натхніцца, стаць сябрам ці староннікам АПБ і прымаць удзел у захаванні рэдкіх відаў, — адзначае намеснік дырэктара па развіцці АПБ Ганна Трафімчук.
Аўтары ідэі спадзяюцца, што закладкі стануць напамінам пра тое, як важна захоўваць птушак не толькі на палях кніг, але і берагчы іх у рэальнай прыродзе.
Узнагароды “Птушачак на палях” – 1 месца ў катэгорыі “Друкаваная і вонкавая рэклама, постары”, 3 месца ў катэгорыі “Рэкламныя сувеніры і бізнес-падарункі”, 3 месца ў катэгорыі “Сацыяльнаарыентаваны праект, кампанія”.Аўтар iдэi– Насця Грышанава, ілюстратар – Iра Забела, дызайнеры – Юра Лiтвiн і Iра Кашырына.
Таксама журы звярнула ўвагу і на тое, як птушкі-графіці сталі ўпрыгожваць гарады і як дзякуючы совам і зімародкам некаторыя будынкі сталі збіраць чэргі моладзі (і не толькі!) на фотасесіі.
Так, у катэгорыі “Стрыт-арт” на 2 месца патрапіла графіці “Вушатая сава – птушка 2015 года”, якое з’явілася ў мінулым годзе на будынку Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Аўтар: Маша GRAPEWAVE Рудакоўская і Алесь KONTRA Благій (арт-студыя TAKTAK).
На 3 месцы гэтай жа катэгорыі апынулася графіці “Зімародак – птушка Валожынскага раёна”. Птушка з’явілася вясной ў цэнтры Валожына дзякуючы праекту ЕС/ПРААН па прасоўванні прушкі як прыроднага сімвала раёна. Аўтар: Маша GRAPEWARE Рудакоўская (арт-студыя TAKTAK).
Дзякуй за высокія адзнакі “птушыных” тэм і за ўвагу да папулярызацыі дзікай прыроды і яе захавання. Ведайце больш пра птушак Бацькаўшчыны і зрабіце сваю добрую справу дзеля захавання рэдкіх відаў! Напрыклад, зараз у нас — акцыя "Выратуй арляня"
Падзяліся артыкулам у сацсетках: