Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Сакавіцкі бюлетэнь АПБ
Навіна арганізацыі ад 15 сакавіка 2017 года
Абвестка на клумбу пра гнездаванне жаўрука-смецюха, вынікі працы на ўсходзе Беларусі — у новым бюлетэні АПБ!Сябры, ў сакавіку выйшаў інфармацыйны бюлетэнь АПБ! Мы ўжо даслалі яго па звычайнай і электроннай пошце тым сябрам АПБ, якія заплацілі сяброўскі ўзнос за 2017 год.
На гэты раз мы сабралі для вас усё самае важнае пра птушку года: хто браты жаўрука-смецюха, што пагражае герою года, і як кожны з нас можа занесці свае назіранні гэтага віда. У дапамогу — разгорт бюлетэня і макет абвесткі для клумбы, дзе гняздуецца жаўрук-смяцюх! Заклікаем павесіць разгорт у людным месцы, каб яго пабачылі як мага больш людзей!
Таксама ў бюлетэні мы падзяліліся вынікамі нашай працы ў Магілёўскай і Гомельскай акбласцях, дзе АПБ пры падтрымцы ЕС ладзіла вялікі праект "Аб'ядноўваючыся вакол прыроды". Цяпер там з'явілася шмат новых сябраў АПБ, якія гатовыя захоўваць дзікую прыроду Беларусі.
Таксама хочаце бюлетэнь? Станавіцеся сябрам АПБ ці падоўжыце сяброўства ў гэтым годзе! Мы адразу дашлем вам выданне, а таксама картку сябра і налепку!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: