Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Тут гняздуецца жаўрук-смяцюх!
Навіна арганізацыі ад 25 красавіка 2017 года
Красавік – важны месяц для героя года: час гнездавання! І тут патрэбная ваша дапамога! Калі вы ведаеце месца, дзя ладзіць гняздо пара жаўрукоў – папярэдзьце людзей не чапаць птушак! Як гэта зрабіць? Усталяваць інфармацыйную таблічку.Птушкай 2017 года ў Беларусі абраны жаўрук-смяцюх. Птушка не злятае ў вырай, а знаходзицца ў Беларусі ўвесь час. Красавік – важны месяц для героя года: час гнездавання! І тут патрэбная ваша дапамога! Калі вы ведаеце месца, дзя ладзіць гняздо пара жаўрукоў – папярэдзьце людзей не чапаць птушак! Як гэта зрабіць? Усталяваць інфармацыйную таблічку.
Каля вас гняздуюцца жаўрукі-смецюхі? Дапамажыце ім выгадаваць птушанят у спакоі! Спампуйце гэтую таблічку, пры неабходнасці зрабіце копіі, заламінуйце ці пакладзіце ў файл на выпадак дажджоў. Прымацуйце гэтае папярэджанне да таблічкі і пастаўце каля месца, якое птушкі абралі для гнездавання. Гэта зверне ўвагу касцоў, уладальнікаў сабак і катоў і астатніх людзей, якія ходзяць побач.
Паведаміце людзям, якія косяць траву, што трэба быць уважлівым. Пажадана перад гэтым паназіраць за тырыторыяй і паглядзець, якія птушкі лятаюць побач. У месцах, дзе дакладна гняздзіцца гэтая птушка з Чырвонай кнігі, трэба ўвогуле не касіць пад час сезону гнездавання.
Сфатаграфуйце свае таблічкі ў жаўруковых месцах і дасылайце свае фота і гісторыі на info@ptushki.org!
Даведка:
Дзе жыве птушка года?
Узбочыны дарог, дваровыя футбольныя паля, прамысловыя і жылыя зоны гарадоў – так выглядае дом жаўрука-смецюха. Важную ролю іграе ў жыцці птушкі нізкая трава.
Гнездаванне.
Красавік–сярэдзіна ліпеня – час гнездавання. Гняздуюцца не калоніямі, а паасобку. Гняздо на зямлі, сярод рэдкіх раслінаў, добра замаскіраванае. Будаўнічы матэрыял – сухія сцяблінкі травы, карэньчыкі, лісце. Яйкі шэравата-белыя, з плямамі.
Колькасць.
98% — на столькі зменшылася колькасць жаўрукоў-смецюхоў у Еўропе за апошнія 30 год! Гэты від ўвогуле знік на гнездаванні ў Нарвегіі, Швецыі і Швейцарыі. Па Беларусі дакладных дадзеных няма, але від стаў рэдкім і ўключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу. Пакуль прасцей яго сустрэць на поўдні Беларусі, зрэдку – у цэнтральных і паўночных раёнах.
Чаму жаўрукі-смецюхі знікаюць?
Убачыў – паведамі!
Сустрэлі птушку года? Віншуем! Сфатаграфуйце (яны падпускаюць блізка) і занясіце інфармацыю ў базу дадзеных florafauna.by. Кожная сустрэча гэтай птушкі – і зімой і летам – вельмі важная. Дапамажыце навукоўцам скласці “жаўруковую” мапу!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: