Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Пустальга-онлайн: сезон 2017!
Навіна арганізацыі ад 15 красавіка 2017 года
Пачалася чарговая, ужо восьмая, онлайн-трансляцыя з гнязда пустальгі — сокала з Чырвонай кнігі. На гэты раз будуць камеры з трох гнёздаў у Брэсце: далучайцеся і назірайце!Пачалася чарговая, ужо восьмая, онлайн-трансляцыя з гнязда пустальгі — сокала з Чырвонай кнігі. На гэты раз будуць камеры з трох гнёздаў у Брэсце: далучайцеся і назірайце!
Восьмы год можна і днём, і ноччу сачыць за жыццём сокала-пустальгі ў Брэсце! Для гэтага не трэба ехаць у горад над Бугам: дастаткова мець кампутар і інтэрнэт. На сайце “Птушкі штодня” наладжана онлайн-трансляцыя з месцаў, дзе кожны год робіць гняздо сокал-пустальга, рэдкі для Беларусі від птушак.
У сезоне 2018 упершыню запланавана трансляцыя не з аднаго, а з трох гнёздаў! Пакуль што можна назіраць за падзеямі ў двух гнёздах.
Колькі будзе яек, што самец прыносіць паесці і калі з'явяцца першыя птушаняты? Жыццё ў нішы, як заўсёды, абяцае быць насычаным. Самыя адметныя моманты можна прагледзець у стужках падзей па фотаздымках і каментарах каля іх на сайце "Птушкі штодня".
Як хутка мы пабачым яйкі і птушанят? Якія новыя клопаты будуць у бацькоў са з’яўленнем малых? Сачыце за цікавымі падзеямі з жыцця птушак!
Па матэрыялах www.birdwatch.by
Даведка: хто такі сокал-пустальга
Падзяліся артыкулам у сацсетках: