Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Раздаем значыкі гілёў!
Навіна арганізацыі ад 15 мая 2017 года
Травеньская акцыя: прывядзі ў АПБ сяброў і атрымай за гэта значак з гілём! Табе — значак, сябру — АПБ!Травеньская акцыя: прывядзі ў АПБ сяброў і атрымай за гэта значак з гілём! Табе — значак, сябру — АПБ!
Травень – самы цікавы час назіраць за абуджэннем дзікай прыроды: на дрэвах з’яўляецца лісце, ізноў чуваць жаб і камароў, у птушак сезон гнездавання. Звярніце на гэта сваю ўвагу і ўвагу сваіх сяброў!
Адзін з добрых спосабаў быць бліжэй да дзікай прыроды – стаць сябрам АПБ – найбуйнейшай прырододаахоўнай арганізацыі Беларусі.Дзякуй за тое, што ты ўжо стаў нашым сябрам! Цяпер заклікаем цябе прывесці ў арганізацыю іншых! За гэта цябе чакае падарунак – значык з гілём.
Кожны новы сябра АПБ дапамагае нам ахоўваць прыроду: птушак Беларусі, аднаўляць экасістэмы і займацца экалагічнай адукацыяй.
Як стаць сябрам АПБ?
Як атрымаць значак?
Пры запаўненні анкеты чалавек, якому ты параіў сяброўства, пазначае тваё прозвішча і імя (ці нумар сяброўскай карткі) ў адказ на пытанне “Хто прапанаваў вам стаць сябрам АПБ?”. Вельмі важна гэта зрабіць! Мы дашлем значак новаму сябру АПБ, а ён потым ўрачыста передасць падарунак свайму сябру, які параіў далучыцца да АПБ.
Што атрымлівае сябра?
Можна быць вельмі актыўным сябрам і браць удзел у нашых акцыях і мерапрыемствах: наведваць цікавыя экскурсіі, лекцыі, ездзіць разам у палявыя валанцёрскія летнікі. Калі ты (пакуль!) не гатовы на гэта, можна проста аплаціць сяброўскі ўзнос і такім чынам падтрымаць нашу працу па захаванні дзікай прыроды Беларусі. Гэта таксама будзе вашай актыўнай пазіцыяй па захаванні прыроды.
Падрабязней пра сяброўства ў АПБ
Больш гілей! Больш сябраў АПБ!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: