5 чэрвеня — конкурс «Птушка-арт»!

ад 1 чэрвеня 2017 года

Упершыню! Заклікаем дзетак і дарослых паўдзельнічаць у конкурсе “Птушка-арт”і такім чынам адсвяткаваць Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя разам з птушкай года – жаўруком-смецюхом!

Упершыню! Заклікаем дзетак і дарослых паўдзельнічаць у конкурсе “Птушка-арт”і такім чынам адсвяткаваць Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя разам з птушкай года – жаўруком-смецюхом!

У гэтым годзе мы прапануем не маляваць на асфальце, а зладзіць сапраўдны крэатыўны флэш-моб! Далучайцеся і далучайце сяброў! А АПБ ужо рыхтуе падарункі.

Прыняць удзел вельмі проста – 5 чэрвеня выйсці на вуліцу, праявіць сваю фантазію на дварэ, задзейнічаць як мага болей чалавек, скласці з усіх удзельнікаў сілуэт птушкі года, а фотаздымак даслаць нам.

Для натхнення :)

Фотаздымкі, якія адлюстроўваюць творчы працэс і канчатковую творчую працу, неабходна даслаць 5 чэрвеня 2017 года на эл. Адрас ptushkahoda@ptushki.org з тэмай "Птушка-арт", абавязкова паведаміць:

  • прозвішча і імя аўтара малюнка;
  • назву гуртка або ўстановы адукацыі;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка гуртка;
  • колькасць удзельнікаў;
  • тэлефон для сувязі.

Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя па арыгінальнасці задумы, сюжэту, а таксама па колькасці ўдзельнікаў ад кожнага гуртка, пераможцы атрымаюць прыемныя падарункі.

АПБ жадае ўсім удзельнікам конкурса "Птушка-арт” сонечнага надвор’я і творчага настрою. Няхай жаўрук-смяцюх завітае ў кожны двор!

Карына Салавей, каардынатар кампаніі «Жаўрук-смяцюх – птушка 2017 года», salavei@ptushki.org 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: