Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Птушыны «татэм»: на Лідчыне абіраюць птушку раёна!
Навіна арганізацыі ад 20 мая 2017 года
Цецярук, белая чапля і дрозд-піскун – Лідскі раён абірае птушку-сімвала! Можна галасаваць да 26 мая!Цецярук, белая чапля і дрозд-піскун – Лідскі раён абірае птушку-сімвал! Можна галасаваць да 26 мая!
Лідскі раён па ініцыятыве грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» таксама вырашыў абіраць птушку-сімвал раёна.
На працягу месяца лідчане маглі ўносіць свае ідэі і думкі наконт крылатага татэма. Званкі ў рэдакцыю паступалі, але дадатковых варыянтаў не было: чытачы хвалілі саму ідэю ініцыятывы і згаджаліся з ужо прапанаваным спісам. У яго ўваходзіла кандыдаты на атрыманне статусу сімвала Лідскага раёна: цецярук, сокал-кабец, рачная крачка, балотны лунь, белая чапля і дрозд-піскун. Усе гэтыя віды акрамя таго, што жывуць на тэрыторыі раёна, яшчэ і з'яўляюцца значнымі ў нацыянальным і нават міжнародным маштабе. А значыць – прывабнымі для фотааматараў, турыстаў.
Але да фінішнай прамой некаторыя кандыдаты ўсё ж не дайшлі (адна з прычын – іх “забралі" іншыя раёны краіны), таму да выніковага галасавання дапушчаны толькі тры прэтэндэнты на ганаровае званне сімвала Лідскага раёна: цецярук, белая чапля і дрозд-піскун. Выбар за вамі!
Прагаласаваць можна да 26 мая па тэлефоне 526674, у сацыяльных сетках “Лідскай газеты” “Аднакласнікі” і “ВКонтакте”, а таксама ў каментарыях да артыкула на сайце “Лідскай газеты”.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: