Закрыццё сезону салаўінай оперы

ад 6 ліпеня 2016 года

Амаль 2 месяцы мы атрымлівалі асалоду ад салаўіных спеваў! Час падводзіць вынікі: ці выдаўся сезон «салаўіным»?

Амаль 2 месяцы мы атрымлівалі асалоду ад салаўіных спеваў! Час падводзіць вынікі: ці выдаўся сезон "салаўіным"?

Фота - Дз.Якубовіч

У гэтым годзе на нашай Салаўінай карце адзначыліся салаўі з самых розных  куточкаў Беларусі – з’явілася 230 салаўіных кропак. І калі ў мінулым годзе Мінск быў у вялікім адрыве ад астатніх, то сёлета нашы ўсходнія суседзі – Магілёўская вобласць – даказалі, што маюць усе правы на назву салаўінай вобласці!

Так выглядае Салаўіная карта-2016

На выходных 14 і 15 мая ў Мінску адбыліся традыцыйныя салаўіныя экскурсіі – на Птушыным востраве ў Парку Пабеды, у Севастопальскім парку і парку Чалюскінцаў. Разам з арнітолагамі мы шукалі і слухалі салаўя ды іншых птушак. Салаўіныя экскурсіі прайшлі таксама ў Віцебску, Слуцку, Мядзеле і іншых гарадах і вёсках. Гэта значыць, што з кожным годам аматараў салаўіных канцэртаў становіцца ўсё больш! 

Удзельнікі экскурсіі слухаюць салаўя. Фота - І.Бірына-Паўлава

 

Сваімі ўражаннямі ад экскурсіі ў Севастопальскім парку падзялілася кіраўнік клуба АПБ “Крылаты дазор” Ірына Бірына-Паўлаўна: 

«Часто бываю в Севастопольском парке, но только со стороны улиц Кедышко-Славинского. В этой стороне парк ухоженный. А вот со стороны перекрестка улиц Севастопольская и Кнорина удивительное местоИменно здесь неподалёку заливался соловей, выводил свои трели. Его песня громко слышна в этом уголке парка. Сначала свист, потом барабанная дробь, раскаты… Зазывал своим перезвоном самку и давал знать, что это место занято. Май полон удивительных звуков, шорохов, движения. Севастопольский парк – удивительный уголок. И замечательно, что в Минске такие естественные уголки дикой природы. Такие места особенно нужно сохранять!»

Шукаем салаўя! Фота - І.Бірына-Паўлава

 

АПБ прааналізуе дадзеныя «салаўіных» месцаў і напіша лісты землекарыстальнікам, каб яны ведалі, што ў іх жывуць салаўі, і не пагаршалі ўмовы для сваіх “суседзяў”.   

Важна звяртаць увагу на стан гэтых тэрыторый не толькі на працягу акцыі. Мы заклікаем людзей паведамляць пра выпадкі, калі лісце збіраецаа ў "салаўіных" месцах! Пачулі салаўя — праверце калі ласка: ці не збіраюць там лісце? Падрабязней пра апалае лісце можна прачытаць тут. 

Абяцанне Зеленстроя клапаціцца пра салаўёў! 
 

Звычайна ў чэрвені салаўі сканчаюць свае спевы, занятыя сямейнымі клопатамі – кормяць птушанят. Апошняе назіранне ў гэтым годзе дададзена 22 чэрвеня. Такія познія спевы адзінкавых асобін на жаль сведчаць, што салавей не знайшоў сабе пару ці гняздо, якое ўжо стварылі, было страчана.



 

Падчас акцыі адно з самых распаўсюджаных пытанняў – як пасябраваць з салаўём і заручыцца яго суседствам? Паспрабуем узгадаць разам з вамі не вельмі складаныя ўмовы, якія ўзвышаюць шанцы вясенне-летніх вечаровых канцэртаў.

Як прывабіць салаўя на сваю сядзібу ці побач?

Ен можа стаць вашым суседам! Фота - Дз.Якубовіч

  •  
  • Шмат чаго ў гэтай справе залежыць ад мясцовасці. Выдзел павінен быць дастаткова вільготным. Калі побач ёсць рака, канал ці сажалка, то шанцы, што салавей паселіцца, значна ўзрастаюць. Памер гнездавой тэрыторыі ў салаўя мінімум 50 м2. Лепей за ўсё яму адвесці месца ў куточку ля агароджы. 
  • Гэтыя птушкі любяць вільготныя цяністыя месцы з зараслямі бур’яноў і хмызняку. Салаўі гняздуюцца на зямлі, а корм для сабе і птушянят могуць збіраць і вакол гнездавой тэрыторыі. 
  • З хмызнякоў найлепей пасадзіць каліну, маліну, ажыну, бэз, чаромху, бружмель, бузіну чырвоную, спрацуе і вярба. 
  • Калі гушчыня хмызнякоў недастатковая, можна загусціць сухімі галінкамі. Добра, калі гэты хмызняк  часткова зарасце крапівой ды хмелем. Галоўнае, каб на ім не было травы, а толькі высокія травяністыя расліны ды апалае перагнілае лісце на зямлі. Гэты ўчастак павінен быць вільготным. Не залішнім будзе, калі ваш ці салаўіны ўчастак агарадзіць сеткай, гэта будзе добрай аховай ад бадзяжных катоў і сабак. 

Канешне, усё  гэта – не стоадсоткавая гарантыя таго, што птушка загняздуецца менавіта на гэтым месцы. Але мы ўпэўнены, што на створаны вамі дзікі куточак абавязкова завітаюць і іншыя удзячныя птушкі — малінаўкі, лескі, чаротаўкі. 

Ці дапамаглі вам парады? Пішыце нам пра свае дасягненні на info@ptushki.org. 

Дзякуй удзельнікам акцыі “Салаўіныя вечары з АПБ” за цікавасць і неабыякавасць да птушак і прыроды. Развітваемся з салаўінымі спевамі і з нецярпеннем будзем чакаць іх у сезоне-2017!

Карына Салавей, каардынатар акцыі “Салаўіныя вечары з АПБ” (прозвішча сапраўднае) 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: