Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Ці могуць геалакатары перашкаджаць птушкам пад час міграцыі?
Навіна арганізацыі ад 12 ліпеня 2017 года
Наколькі геалакатары бяспечныя для птушак?У апошнія гады даследаванні міграцыі птушак рэдка абыходзяцца без выкарыстання тэхнічнічных прылад, якія дапамагаюць глыбей і інакш убачыць складаныя працэссы ў іх жыцці. Аднак дагэтуль няма адназначнага адказу на важнае пытанне – наколькі падобныя прылады бяспечныя для птушак? Нядаўняя публікацыя ў часопісе The Condor: Ornithological Applications паказвае магчымыя дадатковыя абмежаванні ў выкарыстанні геалакатараў.
Геалакатары — невялічкія гаджэты, якія з-за невялікага памеру могуць выкарыстоўвацца нават на дробных птушках і запісваюць толькі дату і працягласць светлавой часткі сутак. Дзякуючы гэтым дадзеным можна з параўнальна неблагой дакладнасцю (у залежнасці ад геалакатара і праграмы, якой апрацоўваюцца дадзеныя, атрыманыя каардынаты могуць адрознівацца ад сапраўдных ад 200 да 500 км) даведацца дзе, як і з якой хуткасцю перамяшчалася пазначаная геалакатарам птушка ды іншае.
У апошні час былі атрыманы дадзеныя, якія сведчылі пра параўнальную бяспечнасць геалакатараў.
Аднак Дуглас Рэйбак (Douglas Raybuck) з калегамі (з універсітэту Арканзаса (ЗША) маніторылі самцоў блакbтнага ляснога спявуна (Setophaga cerulea) з геалакатарамі і без іх. Даследчыкі адлоўлівалі у розных штатах: Пенсільваніі, Міссуры, Арканзасе, выкарыстоўваючы стандартныя арніталагічныя метады. Некаторыя самцы атрымлівалі геалакатар, іншыя – камбінацыю каляровых калец. Акрамя вызначэння поспеху гнездавання, на наступны год навукоўцы стараліся пераадлавіць або хаця б адзначыць самцоў з абодвух груп.
Яны знайшлі, што хаця геалакатары не мелі негатыўнага ўздзеяння на поспех гнездавання птушак у той сезон, калі яны прымацоўваліся, аднак на наступны год такія птушкі вярталіся на месцы гнездавання з меншай імавернасцю пасля міграцыі. Для параўнання, такіх самцоў было толькі 16% у адрозненне ад самцоў без геалакатараў з кантрольнай групы, якіх вярнулася 35%.
Хаця ў падобных даследаваннях з выкарыстаннем розных тэхнічных прылад удзельнічае толькі вельмі невялічкая колькасць птушак у параўнанні з колькасцю нават лакальных папуляцый, і дзеля важнасці атрыманых дадзеных часам са стратай некалькіх птушак можна не лічыцца, то для глабальна знікаючых відаў напэўна патрэбныя больш асцярожныя метады даследаванняў.
Крыніца:
Raybuck D W, Larkin J L, Stoleson S H & Boves T J. 2017. Mixed effects of geolocators on reproduction and survival of Cerulean Warblers, a canopy-dwelling, long-distance migrant. The Condor: May 2017, Vol 119, No 2, pp 289-297. doi: http://dx.doi.org/10.1650/CONDOR-16-180.1
Па матэрыялах www.birdwatch.by, Дз. Вінчэўскі
Падзяліся артыкулам у сацсетках: