Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Сярэдзіна лета — гэта «Птушкі і мы»!
Навіна арганізацыі ад 25 ліпеня 2017 года
Выйшаў 30-ы нумар часопіса АПБ «Птушкі і мы»! Сябры арганізацыі — хутка чакайце ў сваіх паштовых скрынях! Астатнія — мы падкажам, як атрымаць свой часопіс.Выйшаў 30-ы нумар часопіса АПБ «Птушкі і мы»! Сябры арганізацыі — хутка чакайце ў сваіх паштовых скрынях! Астатнія — мы падкажам, як атрымаць свой часопіс.
Як чакаць сустрэчы з каўказскім цецяруком 40 год, ці можна "прычыняць дабро" птушкам, за што любіць птушак прынцэса Японіі Такамада — запрашаем пачытаць шмат цікавага і ў чарговы раз натхніцца светам птушак і ўсёй дзікай прыроды!
На 24 старонках нумара асноўнай тэмай стала не самая прыемная: думкі пра будаўніцтва воднага шляху Е40, якія ўжо зараз, на этапе абмеркавання праекта, эксперты называюць "смерцю Палесся". Якія небяспекі нясе гэты праект, у чым рызыка і колькі відаў можа знікнуць з-за зманлівых эканамічных выгод? Чытайце адказы ў часопісе!
Усе нашыя сябры, якія аплацілі ўзносы ў 2017 годзе, хутка атрымаюць часопісы па пошце. У канверце вас чакае яшчэ адзін сюрпрыз — "шпаргалка" пра птушак лясоў і палёў. Правярайце, хто ў вас жыве!
Таксама хочаце чытаць "Птушкі і мы"? Далучайцеся да нас, станавіцеся сябрам АПБ ці проста падоўжыце сяброўства ў 2017 годзе — і хутка правярайце паштовую скрыню!
Разам для птушак і людзей!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: