Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Пра Белавежскага Бэмбі і барсука сярод дня
Канал дзікай прыроды з Белавежскай пушчы,Навіна арганізацыі ад 8 ліпеня 2016 года
Сонечная куніца, дзённы шпацыр барсука і сапраўдны мульцік пра Бэмбі ў запаведным лесе — гэта чарговы агляд здымкаў з аўтаматычных фотакамер. Прыязджайце ў пушчу ўбачыць гэта на свае вочы!Сонечная куніца, дзённы шпацыр барсука і сапраўдны мульцік пра Бэмбі ў запаведным лесе — гэта чарговы агляд здымкаў з аўтаматычных фотакамер. Прыязджайце ў пушчу ўбачыць гэта на свае вочы!
Па "Канале дзікай прыроды" скача куніца і стварае летні настрой!
Летам куніцы асабліва актыўныя, што не дзіўна, бо знаходзяць сабе пару яны ў ліпені-жніўні. І хоць "сям'я" утвараецца летам, а развіццё будучага дзіцяня куніцы праходзіць на працягу 30 дзён, нашчадства нараджаецца толькі праз 230-270 дзён. У выніку малыя з'яўляюцца на свет пачынаючы з канца сакавіка і да пачатку чэрвеня. Так што куніцы, якія ў мінулым годзе запланавалі стаць бацькамі, ужо пачынаюць выхоўваць дзіцянят.
Лайк ад усіх, хто ў дзяцінстве хваляваўся за Бэмбі!
Мультфільм Дыснэя прыйшоў на “Канал дзікай прыроды” у выдатнай якасці: клапатлівая маці, смачная трава і цэлае лета наперадзе! Няхай гісторыі запаведнага леса заканчваюцца ў жыцці лепей, чым адбылося ў маленькага Бэмбі. Беражыце адзін аднаго і беражыце прыроду!
Па "Канале дзікай прыроды" скача наўздагон сыну Вялікі Князь! Менавіта так завуць бацьку Бэмбі. І не дзіўна: як па-іншаму назваць гэтага велічнага красуна?
А вы ведаеце, што Вялікі Князь рэдка з'яўляецца ў мультфільме з-за складанасці ў анімацыі яго рагоў? Аніматары нават прызнаваліся, што мастакам даводзілася выкарыстоўваць статуэтку аленя для правільнай адмалёўкі. Яны б маглі з той жа мэтай глядзець на здымкі нашага аленя з пушчы!
У сеціве шырока разышлося відэа пра тое, як на беларуска-ўкраінскай мяжы спрабавалі пабіцца два самца казулі, але прыйшоў воўк і вырашыў канфлікт мірным шляхам. У нас на "Канале дзікай прыроды" таксама ёсць чым пахваліцца: два выдатных прыкладу сэлфі ад мамы-ваўчыцы і казулі-самца. Спадзяемся, яны не сустрэнуццп на гэтым мосціку 🙂
Упершыню днём! Барсук вядомы сваім начным ладам жыцця, але спецыяльна для "Канала дзікай прыроды" выбраўся пагрэцца на сонейка!
Барсук вядзе аселае і “падземнае” жыццё, амаль увесь час праводзіць у нары. Дом гэтай жывёлы будуецца сапраўды на стагоддзі: як паказалі міжнародныя даследаванні, некаторым з барсучыных гарадкоў па некалькі тысяч гадоў!
Дарэчы, гэта першае дзённае фота паласатага звера на канале. А вы калі-небудзь бачылі барсука?
Спецыяльны выпуск — запаведны Instagram! Некаторыя позы жывёл так падобны на тое, што выкладаюць людзі ў папулярную сацсетку.
Усе гэтыя прыгожыя жывёлы ёсць у Белавежскай пушчы, а пушча ёсць у "Топ-8 унікальных месцаў Беларусі". З рэйтынгам можна пазнаёміцца па спасылцы, а вось з пушчанскімі жыхарамі цікава сустрэцца офлайн. Лета спрыяе паездкам, таму хуценька выключайце кампутар і едзьце на экскурсію!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: