Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Выйшаў 10 нумар “Кулёна”
Навіна арганізацыі ад 14 студзеня 2007 года
Падрыхтаваны дзесяты спецыяльны нумар Брэсцкага рэгіянальнага бюлетэня “Кулён”. Нумар прысвечаны толькі совам. У ім Вы знойдзеце расказ пра летнікі “Начныя жыхары лясоў”, якія праводзіць Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне АПБ. А таксама аб знаходках соў у Брэсцкай вобласці ў 2005г., па дадзеным складзены мапы. Ёсць інфармацыя аб знаходках сіпух на паўднёвым захадзе краіны.Калі Вы яшчэ не замовілі 10 нумар “Кулёна”, гэта магчыма зрабіць, даслаў свае каардынаты на адрас АПБ: а/с 305 г. Мінск, 220050, або па электроннай пошце на адрас: levy@ptushki.org . Тыраж абмежаваны.
Некаторыя фота з летніка Вы можаце паглядзець тут:
http://ptushki.org/index.php?area=1&p=gallery&action=showimages&galid=14
Падзяліся артыкулам у сацсетках: