Астравецкія сустрэчы

ад 15 студзеня 2007 года

Чорнага і белага буслоў, шэрую чаплю і вушатую саву, шуляка-карагольчыка і шуляка-галубятніка, скапу і арла-маркута, а таксама качак-крыжанак намаляваў мясцовы сябра АПБ Станіслаў Памецька. Былы настаўнік і актыўны філатэліст вельмі любіць дзікую прыроду і птушак. Таму не толькі збірае іх выявы на паштовых марках і капэртах, але вырашыў паспрабаваць перадаць свае ўражанні ад самых цікавых сустрэч са светам птушак з дапамогай малюнкаў іншым.

Астравецкія сустрэчыПад час адкрыцця выставы перапоўненая чытальная заля бібліятэкі ледзьве здолела змясціць усіх жадаючых: прыкладна 50 астравічан прыйшлі, каб паслухаць расповед Станіслава Памецькі пра нашых птушак і паглядзець на іх на малюнках мастака-аматара. Пасля расповеду прыйшлося адказваць на розныя, часам нечаканыя і не зусім лёгкія пытанні прысутных: “Чаму шпакі не занялі прыгатаваную намі для іх шпакоўню?” “Ці трэба і як змагацца з шулякамі?” “Якая птушка будзе птушкай 2007 году?” і г.д. і г.д. На некаторыя не прагучаўшыя пад час сустрэчы пытанні адносна жыцця птушак наведвальнікі бібліятэкі змогуць знайсці адказы самастойна – бібліятэкары падрыхтавалі адмысловую выставу выданняў, прысвечаных птушкам, якія таксама прыцягнулі вялікую ўвагу прысутных. Ужо з сярэдзіны кастрычніка выстава малюнкаў Станіслава Памецькі вандруе па Астравеччыне – падобныя прэзентацыі адбыліся ў Рытаньскай і Варонскай сельскіх бібліятэках. Пасля экспазыцыі ў Цэнтральнай Астравецкай бібліятэцы, выстава пераедзе ў дзіцячую біліятэку. Дзякуем Дануце Чарнушэвіч за дапамогу ў арганізацыі выставы і правядзенні сустрэч.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: