Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Запрашаем на канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзяленьня АПБ !
Навіна арганізацыі ад 19 студзеня 2007 года
Гродзенскае абласное аддзяленне грамадcкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) |
Праграма Адкрытай справаздачнай канферэнцыі, прысьвечанай 125-годдзю з дня народзінаў Тадэвуша Іваноўскага. 17-18 лютага 2007г., субота — нядзеля Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага, пр-т Янкі Купалы, 82, г.Гродна 16 лютага, пятніца Трэцяя адкрытая Гродзенская абласная зоалягічная канферэнцыя навучэнцаў. (Асобную праграму можна замовіць у аргкамітэце.) 17 лютага, субота 9.00-10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў
10.00-10.15 | Адкрыцьцё канферэнцыі . Прывітальныя словы. |
10.15-10.45 | “Белыя плямы беларускай арніталёгіі” – к.б.н. Васіль Грычык (БДУ/АПБ, г.Мінск) |
10.45-11.15 | “Пацяпленьне клімату і птушкі” — Аляксандр Вінчэўскі ( BirdLife International, г.Мінск) |
11.15-11.50 | “Праграма па аднаўленьню папуляцыі глушца ў Белавескай пушчы”. – Міхал Кашуба (PTOP / Інстытут генэтыкі і разьвядзеньня жывёл ПАН, г.Прушкув, Польшча) |
11.50-12.10. | Перапынак на каву |
12.10-12.40 | Афіцыйная частка . Справаздача Рады аддзяленьня і Рэвізійнай камісіі за 2006 год і план дзейнасьці аддзяленьня на 2007 год. Узнагароджаньне пераможцаў абласнога конкурсу на лепшую выяўленчую работу “Кнігаўка – Птушка 2006 году” . |
13.10.-13.30 | Конкурс на веданьне птушак Беларусі сярод падлеткаў і дарослых. |
13.30-14.30 | АБЕД. Кулінарыя гімназіі. |
14.30-15.00. | Падвядзеньне вынікаў конкурсу на веданьне птушак і ўзнагароджаньне пераможцаў у абласных намінацыях: “Лепшы фотаздымак году”, “Лепшы клуб “Крылаты дазор” году”, “Лепшы артыкул у “Кабцы” за 2006 год” і інш. |
15.00-15.30 | “Поплаўны лунь – сельская гаспадарка і прырода”. – Дамінік Крупінскі (Прыродаахоўнае таварыства “Воcian”, г.Бяла Падляска, Польшча) |
15.30-15.55 | “Птушкі ў творчасьці Адама Міцкевіча” – Мікалай Гайба (Дом-музэй Адама Міцкевіча, г.Наваградак) |
15.55-16.20 | Прам’ера навукова-папулярнага беларускага фільму “Зачараваныя балоты”. – Рэжысёр к.б.н. Ігар Бышнёў (АПБ, в.Домжарыцы) |
16.20-16.40 | Перапынак на каву |
16.40-17.05 | “З гісторыі стварэньня нацыянальных паркаў у Беларусі”. – Мікалай Чэркас (НП “Белавеская пушча” / АПБ, г.Брэст) |
17.05-17.30 | “Птушкі Смаргонскага краю”. – Аляксандр Ясевіч (Смаргонскі РЦТДзМ/ АПБ, г.Смаргонь) |
17.30-17.45 | Падвядзеньне вынікаў канферэнцыі. |
19.00-22.00 | Урачыстая вячэра для паўналетніх сябраў АПБ і гасьцей канферэнцыі. Кошт — 15.000 руб . |
Пад час канферэнцыі будуць працаваць выставы конкурсных фотаздымкаў “Нашы птушкі”, пад час якой Вы разам з іншымі ўдзельнікамі канферэнцыі вызначыце пераможцу, і дзіцячых малюнкаў, якія перамаглі ў абласным і рэспубліканскім конкурсе “Кнігаўка – птушка 2006 году”. КАНТАКТ з АРГКАМІТЭТАМ: Дзьмітры Вінчэўскі:тэл. (0152) 730 — 118, маб. (029)6-141-666 (0152) 5 2- 1 3- 39, маб. (029)2- 84-23-91, Э-пошта: calamita @ mail . ru Для іншагародніх магчымы бясплатны начлег у сябраў АПБ з Горадні – зьвязвайцеся з намі загадзя ! У праграме магчымыя зьмены – сачыце ў Сеціве навіны на www . ptushki . org Калі ў Вас ёсьць магчымасьць і жаданьне дапамагчы ў арганізацыі і правядзеньні канферэнцыі, зьвязвайцеся з аргкамітэтам!
Пад час канферэнцыі можна набыць палявыя вызначальнікі “Птушкі Эўропы” на беларускай і ангельскай мовах, CD з галасамі і здымкамі “Птушкі Эўропы” і “Галасы Птушак Беларусі” (MP3, 128 kbps, Stereo, Windows 98-XP, ACDSee), беларускія і польскія: майкі -саколкі, кнігі, налепкі, відэафільмы і інш., паштоўкі, , зьвязаныя з птушкамі, а таксама: беларускія орніталягічныя бюлетэні “Subbuteo” тт. 1-8 за 1998-2005 гг.,. Пад час канферэнцыі можна заплаціць сяброўскія складкі за 2007 год, далучыцца да сябраў АПБ: асабістая – 10.000 руб., сямейная – 11.000 руб., ільготная (школьнікі, студэнты і інш.) – 7.000 руб. |
Канферэнцыя адбудзецца ў актавай залі гімназіі №1 г.Гродна – праспэкт Янкі Купалы, 82 Праезд да прып. “Гасьцініца “Турыст” , далей перайсьці дарогу і ісьці пр.5 хвілін у бок лесапарку Румлёва. Ад чыгуначнага вакзалу да Савецкай плошчы на аўт. №№3 і 14, далей аўт.№ 1 або трал.№9 Ад прыпынку “Абласная філармонія” аўт. №№ 1, 17, 23, 26 і трал. №№ 4, 8, 9, 12. Ад Аўтавакзалу аўт. №1. З усіх прыпынкаў можна даехаць на маршрутных таксі (кошт 700 руб.). 18 лютага, нядзеля 10.00-14.00. Экскурсія на рэчкі Ласасянка і Татарка ў навакольлі Горадні. Пра месца збору можна будзе даведацца ў аргкамітэце канферэнцыі пасьля 10 лютага. Для абмежаванай колькасьці ўдзельнікаў на час экскурсіі могуць быць выдадзены біноклі. 9.30-18.00. Для адмыслова запрошаных актывістаў АПБ з Гарадзеншчыны адбудзецца рэгіянальны трэнінг-сэмінар “Асноўныя мэтодыкі правядзеньня і фасілітацыі сустрэч”. Чакаем Вас !
Падзяліся артыкулам у сацсетках: