Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Вялікія садовыя назіранні за птушкамі.
Навіна арганізацыі ад 25 студзеня 2007 года
27-28 студзеня ў Вялікабрытаніі пройдуць чарговыя "Вялікія садовыя назіранні за птушкамі" (Big Garden Birdwatch). Удзельнікам гэтай акцыі трэба на працягу адной гадзіны паназіраць за птушкамі ў сваіх садах і потым даслаць вынікі. Першыя такія назіранні прайшлі ў далёкім 1979г., і адразу ў іх прынялі ўдзел 34000 чалавек. Асноўнымі ўдзельнікамі былі дзеці. За 27 гадоў умовы "Вялікіх садовых назіранняў за птушкамі" амаль што не змяніліся, толькі з 2001 г. пачалі назіраць за птушкамі ў сваіх садах і дарослыя. У 2006г. колькасць удзельнікаў склала 470000, яны правялі назіранні ў 270000 садах.http://www.rspb.org.uk/birdwatch/
Падзяліся артыкулам у сацсетках: