Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Шведска-Латвійска-Беларускі сайт бёрдуотчэраў.
Навіна арганізацыі ад 29 студзеня 2007 года
З восені 2006г. існуе Шведска-Латвійска-Беларускі сайт рэгіянальных груп бёрдуотчэраў — http://www.putni.se/. З’явіўся сайт пасля сустрэчы аматараў назіранняў за птушкамі з трох краін з розных рэгіянальных груп летам 2006г. у Латвіі.Беларусь прадстаўлялі сябры АПБ: Абрамчук Андрэй з Заходне-Палескага аддзялення, Інэса Зеніна з Турава і Левы Сямён з Барысава. Працоўная мова сайта — ангельская. На сайце Вы знойдзеце Справаздачы аб паездках, Фотагалерэю, вынікі назіранняў, Слоўнік назваў птушак (але пакуль беларускіх назваў няма) і інш. Існуе асобны раздзел, прысвечаны амялушкам (дзе і колькі іх зімуе). Яшчэ ёсць час занесці свае дадзеныя — зрабіць гэта зусім проста. З надыходам вясны карыстальнікі гэтага Інтэрнэт рэсурса будуць сачыць за прылётам некаторых відаў птушак.
Стваральнікі сайта запрашаюць і іншыя рэгіянальныя групы да супрацоўніцтва.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: