Птушыны грып: вірус H5N1 адзначаны ў Вялікабрытаніі
Навіна арганізацыі
ад 5 лютага 2007 года
Птушыны грып: вірус H5N1 адзначаны ў ВялікабрытанііУчора ўвечары Эўрапейская камісія была інфармавана ўладамі Злучанага каралеўства пра магчымы выпадак захворваньня птушыным грыпам у Саффалку (Suffolk), на ўсходзе Англіі. Прыкладна 2500 індычак загінулі ў статку з больш чым 150000 птушак. Адразу ж прыклады тканіны загінулых птушак былі адасланы ў лябараторыю ў Уэйбрыджы, якая сёньня зранку…

пацвердзіла, што прычынай хваробы быў штам H5N1вірусу птушынага грыпу. Зараз праводзяцца далейшыя даследваньні каб даведацца, ці гэта азіяцкі штам, ці не.
Улады Вялікабрытаніі згодна з адпаведнай Дырэктывай Эўрапейскага Зьвязу прынялі неадкладныя меры па недапушчэньню распаўсюду вірусу. …
Больш дэталёвая інфармацыя знаходзіцца на
http://ec.europa.eu/dgs/health_consumer/dyna/influenza/index.cfm
ААН непакоіць шырокае распаўсюджаньне птушынага грыпу ў Эўропе
Эўрапейская камісія абвесьціла небяспеку пасьля таго, як амаль 160000 хатніх птушак было забіта ў Англіі, каб папярэдзіць распаўсюджаньне сьмяротнага штаму птушынага грыпу.
Выпадак сьмяротнага захворваньня быў адзначаны ўначы ў пятніцу 2 лютага 2007г. на індычынай фэрме ў 120 мілях ад Лондану.
Афіцыйныя прадстаўнікі ААН выказалі засьцярогі наконт далейшага магчымага распаўсюду вірусу пасьля адзінага выпадку захворваньня, адзначанага 2 тыдні таму ў Венгрыі. Старэйшы каардынатар ААН па птушынаму і чалавечаму грыпу д-р Дэвід Набарро (David Nabarro) адзначыў у камэнтары для Reuters: “Я думаю, што ў бліжэйшы месяц-два ў Эўропе будзе адзначана больш выпадкаў /захворваньня/”
З пачатку мінулага году выпадкі захворваньня птушыным грыпам адзначаны ў 13 краінах Эўрапейскага Зьвязу. Правілы ЭЗ абавязваюць да строгага кантролю над перамяшчэньнем свойскай птушкі ў выпадку рэгістрацыі гэтага захворваньня і ўсталяваньня адмысловай ахоўнай зоны вакол інфіцыраваных фэрмаў.
Сусьветная Арганізацыя Аховы Здароўя праз сваіх прадстаўнікоў адзначыла, што ўлады Вялікабрытаніі дакладна сьледуюць адпаведным прадпісаньням Эўразьвязу. …
Яны таксама пацвердзілі, што хаця штам штам H5N1 галоўным чынам забівае захварэўшых ім птушак, ён таксама можа быць небясьпечны для людзей. Па ўсяму Сьвету адзначаны 271 сьмяротны выпадак сярод людзей, прычынай якіх быў гэты штам птушынага грыпу; з іх 165 выпадкаў адзначана з 2003г. …
Тым не менш, сьпікерка ЭЗ заявіла карэспандэнту газэты Financial Times, што яна не чакае мераў па забароне гандлю: “У мінулым годзе было 14 выпадкаў у розных краінах ЭЗ і ніводнага закліку да забароны гандлю. Гандлёвыя патнэры маюць давер да нашых мераў”, сказала яна.
Financial Times
Расея забараніла імпарт птушынага мяса, яек і іншых прадуктаў з птушак з Вялікабрытаніі
Россельхознадзор забараніў з аўторку любы імпарт свойскіх птушак, яек, птушынага мяса і прадуктаў яго перапрацоўкі з Вялікабрытаніі.
Рэгістрацыя масавай гібелі свойскай птушкі з-за штаму H5N1 у Вялікабрытаніі з’яўляецца першым выпадкам, адзначаным у гэтай краіне. Перад гэтым аналягічны выпадак сьмяротнага захвораньня сярод гусей быў адзначаны 2 тыдні таму ў Венгрыі. Да гэтага птушыны грып не быў адзначаны ў Эўропе з пачатку жніўня мінулага году.
У суботу Сусьветная Арганізацыя Аховы Здароўя пацвердзіла, што ў Нігерыі адбыўся першы сьмяротны выпадак ад птушынага грыпу сярод людзей – памерла 22-гадовая жанчына.
У Японіі Нацыянальны інстытут the National Institute of Animal Health распаўсюдзіў заяву, што апошні (чацьвёрты за гэты год) выпадак рэгістрацыі захворваньня свойскай птушкі птушыным грыпам быў выкліканы штамам H5N1. Японскія ўлады ўжо аддалі загад забіць усіх з 93000 куранят на фэрме ў прэфектуры Міядзакі на поўдні в-ва Кыушу (Kyushu), дзе была адзначана хвароба.
Але найбольш цяжкае становішча склалася ў Інданэзіі, дзе ўжо пацверджаны 5 выпадкаў сьмерці людзей ад птушынага грыпу. У мінулым месяцы ўлады загадалі зьнішчыць дзесяткі міліёнаў свойскіх птушак, якіх разводзяць на ўласных падворках мясцовыя жыхары ў сталіцы краіны Джакарце і ў дзьвух бліжэйшых да яе правінцыях.
Са скаротамі пераклаў з ангельскай Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
паводле паведамленьня
RapidMidday Express
> 05/02/07
Здымак з
www.cbc.ca