Прэм’ер-міністры Кітаю і Японіі аб’ядналіся, каб узмацніць высілкі па зьберажэньню японскага ібіса
Навіна арганізацыі
ад 7 лютага 2007 года
Прам’ер-міністры Кітаю і Японіі сустрэліся і абмеркавалі дзеяньні па ахове аднаго з найбольш вядомых азіяцкіх відаў птушак – японскага, або чырвонаногага ібіса (Nipponia nippon). Такім чынам адбыўся яшчэ адзін з крытычна важных крокаў у ахове гэтага аднаго з найбольш рэдкіх відаў сусьветнай авіфауны.

Гэтая сустрэча паказала, што супраца ёсьць найлепшым сродкам у ахове ібіса – віду, які ў 1980х гг. лічыўся пераступіўшым крытычную мяжу і фактычна зьніклым. Абодва прам’ер-міністры сустрэліся падчас канферэнцыі Асацыяцыі Паўднёва-Азіяцкіх нацый ( ASEAN ), якая абылася на Філіпінах.Тое, што адной з тэмаў іх абмеркаваньня стала ахова ібіса – вынік вялізнай і цяжкай працы вялікай колькасьці адмыслоўцаў, вучоных, НДА і супольнай працы абодвух урадаў, якія працавалі на аднаўленьне дзікай папуляцыі ібіса. Актывісты аховы прыроды падкрэсьлілі, што умацаваньне існуючага посьпеху ў гэтай справе будзе залежыць ад агульных высілкаў усіх зацікаўленых бакоў. У 1981г. апошнія пяць японскіх ібісаў у Японіі былі зьмешчаны ў адмысловым цэнтры па іх развядзеньню ў няволі. Такім чынам, від зьнік як дзікая птушка з прыроды гэтай краіны. У траўні таго ж году сем дзікіх японскіх ібісаў былі адкрыты ў Цэнтральным Кітаі. Да чэрвеня 2002г. гэтая папуляцыя трошкі павялічылася – часткова дзякуючы мерам па ахове месцаў гнездаваньня і харчаваньня гэтага віду. Па апошніх ацэнках, ў Кітаі зараз жыве не менш за 500 японскіх ібісаў. Але развядзеньне віду ў няволі застаецца адным з прыярытэтаў і для Кітаю, і Японіі, і апошнім часам у гэтай справе былі адзначаны добрыя вынікі. Зараз абедзьве краіны працуюць разам над вяртаньнем птушак з цэнтраў развядзеньня ў дзікую прыроду. Акрамя гэтага, Кітай прадстаўляе некалькі птушак для генетычнага ўзмацненьня японскай папуляцыі каб пазбегнуць небясьпекі інбрыдынгу і зьвязаных з ім негатыўных наступстваў. Навіна пра сустрэчу прам’ер-міністраў была з энтузіязмам сустрэтая прадстаўнікамі BirdLife [SCREEN:0] International . Дырэктар Азіяцкага аддзяленьня асацыяцыі Норітака Ічіда ( Noritaka Ichida ) адзначыў у сувязі з гэтым: “Мы маем вялікую надзею на тое, што ў будучыні гэтая прыгожая птушка будзе свабодна лятаць у небе Кітая і Японіі як сымбаль сяброўства паміж двума краінамі”.
Здымак ібісаў з
www.env.go.jp
02-02-2007
Крыніца:
www.birdlife.org
Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)