Прэзідэнт Эўрапейскай камісіі прызнае захаваньне біяразнастайнасьці жыцьцёва неабходнай часткай дэбатаў аб будучыні Эўропы

ад 12 лютага 2007 года

Прэзідэнт Эўрапейскай камісіі Хосэ Мануэль Барросо (José Manuel Barroso) сёньня пад час сустрэчы з прадстаўнікамі BirdLife International выказаў моцную падтрымку ахове біяразнастайнасьці. Гэта адбылося пад час прадстаўленьня новай справаздачы “Дабрабыт у ЭЗ праз дабрабыт дзікай прыроды” (“Wellbeing Through Wildlife in the EU”), для якой Барроса напісаў уступ. Прэзідэнт Эўрапейскай камісіі прызнае захаваньне біяразнастайнасьці жыцьцёва неабходнай часткай дэбатаў аб будучыні Эўропы

Прэзідэнт павіншаваў BirdLife з публікацыяй гэтай справаздачы і падкрэсьліў неабходнасьць эфектыўнай камунікацыі – праз прыклады з жыцьця – пра пазітыўнае ўздзеяньне аховы біяразнастайнасьці на грамадзтва і будучыню Эўропы.

Эўразьвяз абяцаў прыпыніць страту біяразнастайнасьці (фактычна – дзікай прыроды) ў краінах Зьвязу да 2010г., якую спадар Барросо лічыць экстэнсіўнаю. Ён піша ў сваім уступе: “Страта біяразнастайнасьці і адпаведнае зьмяншэньне ўстойлівасьці экасістэмаў з’яўляецца адной з асноўных пагроз нашым грамадзтвам і эканомікам”.

Ён таксама падкрэсьліў, што супольныя дзеяньні ў падтрымку біяразнастайнасьці “ёсьць жыцьцёва неабходнмі, і фактычна ажывяць дэбаты пра будучыню Эўропы”, і з’яўляюцца тэмай, дзе супраца на ўзроўне ЭЗ мае “сапраўды важныя вынікі”. Як прыклад, Барроса прывёў заснаваньне сеці прыродаахоўных тэрыторый Natura 2000, якую ён лічыць галоўнай прыладай для дасягненьня пастаўленай Эўразьвязам да 2010г. мэты.

Новая справаздача BirdLife на 26 канкрэтных прыкладах з усёй Эўропы асьвятляе важнасьць біяразнастайнасьці для здароўя, якасьці жыцьця і дабрабыту жыхароў Эўразьвязу. Яна паказвае, як доўгатэрміновае эканамічнае разьвіцьцё засноўваецца на рэсурсах навакольнага асяроддзя і функцыянаваньні экасістэм, як доступ да прыроды падвышае і падтрымлівае фізічнае і псіхічнае здароўе, і як адукацыя ў навакольным ассяроддзі дае перавагі для гэтага і наступнага пакаленьняў.

“Сярод многіх іншых /галін жыцьця/, эўрапейскія сельская і водная гаспадарка, рыбалоўства трымаюцца на здаровым навакольным асяроддзі. І ці змогуць эўрапейскія грамадзтвы адаптавацца да пасьледстваў зьмены клімату таксама будзе залежыць ад функцыянаваньня і разнастайнасьці экасістэм” – сказала Клэйріэ Папазоглоу (Clairie Papazoglou), кіраўнічка эўрапейскага аддзяленьня BirdLife International. “Таксама мы не павінны забываць пра наш маральны абавязак – зьберагчы разнастайнасьць жыцьця для наступных пакаленьняў” – дадала яна.

Эканаміст Эніёл Эстэбан (Aniol Esteban) з RSPB (BirdLife патнёр у Вялікабрытаніі), адзін з галоўных аўтараў справаздачы, падкрэсьліў: “Інстытуцыі ЭЗ і краін-чальцоў павінны зразумець, што інвестыцыі ў дзікую прыроду гэта інвестыцыі ў дабрабыт грамадзян. Хуткі разгляд бюджэту ЭЗ ёсьць крытычнай магчымасьцю для Камісіі гарантаваць многія з існуючых дасягненьняў для грамадзтва ЭЗ”.

12-02-2007

Крыніца: www.birdlife.org
на здымку прадстаўнікі BirdLife International пад час сустрэчы з Х.М.Барросу: другі злева — Прэзідэнт Эўрапейскай камісіі Хосэ Мануэль Барросо, далей злева направа — кіраўнічка Эўрапэйскага аддзела BirdLife Клэрі Папазоглоў, кіраўнік міжнароднага аддзелу RSPB Алістар Гаммэлль, супрацоўнік Эўрапейскага аддзела BirdLife Канстанцін Крэйсер.

ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" — партнёр і афіцыйны прадстаўнік у Беларусі міжнароднай асацыяцыі BirdLife International .



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: