"Захаваем прыроду Палесся разам" – новы адукацыйны праект АПБ .

ад 21 лютага 2007 года

Да ўвагі настаўнікаў з Пінскага, Столінскага, Лунінецкага і Жыткавіцкага раёнаў! У сакавіку 2007 года стартуе праект АПБ «Захаваем прыроду Палесся разам!». Мэта праекта — прыцягненне мясцовага насельніцтва да працесу захавання глабальна значнай біяразнастайнасці на тэрыторыі заказніка «Сярэдняя Прыпяць».

У рамках праекта плануецца стварыць у сельскіх школах, якія знаходзяцца на тэрыторыі і внедалёка ад заказніка «Сярэдняя Прыпяць», дзіцячыя экалагічныя клубы, навучанне настаўнікаў і дзетак асновам інвентарызацыі і маніторынга дзікай флоры і фауны; навучанне школьнікаў, педагогаў і працаўнікоў лясніцтваў метадам сучаснай біятэхніі; інфармаванне мясцовага насельніцтва пра пагрозы біяразнастайнасці ў заказніку «Сярэдняя Прыпяць», яго каштоўнасцях і міжнароднай значнасці.

Усе ўдзельнікі праекта будуць забяспечаны неабходнымі метадычнымі дапаможнікамі і матэрыяламі.


Запрашаем настаўнікаў, якія працуюць у школах, школьных лесніцтвах і пазашкольных установах з Пінскага, Столінскага, Лунінецкага і Жыткавіцкага раёнаў да ўдзелу ў праекце . Для гэтага вам трэба даслаць на адрас АПБ: а/с306 г. Мінск-50, 220050 пісьмовую заяўку адвольнай формы. Каардынатар праекта – Наталья Парэчына.

Заяўкі прымаюцца да 1 красавіка 2007г..



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: