Сябры АПБ сталі пераможцамі XVIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў.

ад 1 сакавіка 2007 года

Учора былі падведзены вынікі XVIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў. Сярод пераможцаў былі і сябры АПБ.

Астапук Вячаслаў з Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення атрымаў Дыплом II ступені за даклад “Постгнездовая миграция куликов на малых водоёмах г. Кобрина”, навуковы кіраўнік Левы Сямён (супрацоўнік АПБ).

Гаўрусік Уладзіслаў і Гаўрусік Артур з Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ таксама атрымалі Дыпломы II ступені за даклад “Гнездование малой крачки и попытка спасения её колонии на рыбхозе у д. Коробчицы”, навуковы кіраўнік Віталі Гуменны (сябра савета Гродзенскага абласнога аддзялення).

Бейнэр Андрэй і Петухова Юлія з г. Барысава атрымалі Дыпломы I ступені за даклад “Влияние выпаса крупнорогатого скота и периодических затоплений на видовой состав напочвенных беспозвоночных естественных лугов”, навуковы кіраўнік Земаглядчук Галіна.

Акрамя таго, усе ўдзельнікі канферэнцыі з дакладамі аб птушках атрымалі ад АПБ спецыяльныя прызы.

Віншуем пераможцаў!



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: